Палёўка звычайная
| Палёўка звычайная | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Грызуны (Rodentia) |
| Сямейства | Хамяковыя (Cricetidae) |
| Род | Палёўка (Microtus) |
| Від | Палёўка звычайная |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Microtus arvalis (Pallas, 1778) | |
| Арэал | |
| Арэал | |
Палёўка звычайная (Microtus arvalis) — від сысуноў сямейства хамяковых (Cricetidae).
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня цела 90–120 мм, даўжыня хваста 25–38 мм, даўжыня вушэй 9–12 мм, вага 18–40(51) г. Верх жаўтавата-шэры, больш карычневы на захадзе арэала і больш шэры на ўсходзе. Ніз бялёсы і часам з іржава-жоўтым адценьнем.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Гішпаніі да Манголіі; на вышынях ад 0 да 3000 м.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сустракаецца ў розных месцах пражываньня, уключаючы вільготныя лугі, пашы, лесастэпы, вільготныя лясы і часам сельскагаспадарчыя тэрыторыі, радзей у лесапасадках. Сілкуецца ў асноўным зялёнымі часткамі травяністых расьлін. Яны, як правіла, дзённыя, не ўпадаюць у спячку, жывуць групамі.
Натуральная працягласьць жыцьця складае каля 2–3 гадоў, але большасьць жывёл не дажываюць да 3 месяцаў з-за іх натуральных ворагаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Yigit, N., Hutterer, R., Krytufek, B. & Amori, G. 2016. Microtus arvalis. The IUCN (анг.)
- Noble, S. 2017. Microtus arvalis. Animal Diversity Web (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |