Пальмахім
| Пальмахім іўр. פַּלְמַחִים | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Ізраіль |
|---|---|
| Акруга | Цэнтральная |
| Дата заснаваньня | 11 красавіка 1949 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 17 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 31°56′00″ пн. ш. 34°42′23″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 438 |
| Колькасьць насельніцтва аглямэрацыі | 2009 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +972 3 |
| Паштовы індэкс | 76890 |
| Сайт | www.palmachim.org.il |
| Дата разбурэньня | |
| Пальмахім на мапе Ізраілю Пальмахім | |
Пальмахім (па-габрэйску: פַּלְמַחִים) — кібуц у Ізраілі. Геаграфічныя кардынаты – 32˚ паўночнай шыраты і 43˚ усходняй даўгаты. Нахіл арбітаў — 142—144˚. Разьмешчаны на міжземнаморскім узьбярэжжы за 30 км ад Тэль-Авіву. У кібуцы з 1988 году функцыянуе касмадром, калі вывеў на арбіту першы ізраільскі спадарожнік. Прызначаны для пускаў балістычных ракетаў і ракетаў-носьбітаў. Таксама ў месцы месьціцца ізраільская авіябаза.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пальмахім быў утвораны 11 красавіка 1949 году былымі чальцамі падпольнай арганізацыі брыгада Іфтах[2], на месцы спусьцелай палестынскай арабскай вёсцы Набі-Рубін[3].
У 2006 годзе былыя жыхары Элей-Сынай, ізраільскага паселішча ў сэктары Газа выселеныя праз плян разьмежаваньня, пераехалі ў кібуц Пальмахім. У 2011 годзе 25 сем’яў, выселеных з Элей-Сынай былі прыняты ў якасьці новых жыхароў паселішча. У 2013 годзе яны пачалі будаваць свае дамы ў Пальмахіме.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кібуцы займаюцца вырошчваньнем сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама ў населеным пункце месьцяцца высокатэхналягічныя кампаніі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б https://www.cbs.gov.il/he/publications/doclib/2019/ishuvim/bycode2021.xlsx — Цэнтральнае ізраільскае бюро статыстыкі.
- ^ Mapa's concise gazetteer of Israel. Yuval Elʻazari (ed.). Tel-Aviv: Mapa Publishing. 2005. p. 445. ISBN 965-7184-34-7.
- ^ Khalidi, Walid (1992). All That Remains: The Palestinian Villages Occupied and Depopulated by Israel in 1948. Institute for Palestine Studies. ISBN 0-88728-224-5, p. 403
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пальмахім — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў