Паласа Газы
| Паласа Газы | |
| араб. قطاع غزة | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Ізраіль |
| Статус | край |
| Уваходзіць у | Палестынская аўтаномія |
| Адміністрацыйны цэнтар | Газа |
| Улучае | 5 вобласьцяў |
| Дата ўтварэньня | 1949 |
| Кіраўнік | Махмуд Абас |
| Афіцыйныя мовы | арабская мова |
| Насельніцтва | |
| Шчыльнасьць | 5868 чал./км² |
| Нацыянальны склад | арабы |
| Канфэсійны склад | мусульмане |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне Паласы Газы | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2, UTC+03:00 |
| Код ISO 3166-2 | GZZ |
| Тэлефонны код | +970 |
| Інтэрнэт-дамэн | .ps |
| | |
Паласа Газы[3] (іўр. רצועת עזה) — край Палестынскай аўтаноміі Ізраілю на ўсходнім узьбярэжжы Міжземнага мора, які мяжуе з Эгіптам на паўднёвым захадзе на працягу 11 кілямэтраў.
Межавала з акругамі Ізраілю на ўсходзе і на поўначы, маючы агульную мяжу ў 51 км зь імі і Эгіптам. Працягласьць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 41 км, з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — ад 6 да 12 км, плошча — 365 км². Насельніцтва — больш за 2 млн чалавек. Сталіца — места Газа. Разам з Заходнім берагам ракі Ярдан утварае Палестынскую аўтаномію.
У пэрыяд існаваньня Асманскай імпэрыі Газа ўваходзіла ў склад Сырыйскага вілаету. Пасьля Другой сусьветнай вайны паводле Пляну ААН па падзеле Палестыны была аднесеная ў склад тэрыторыі, прызначанай для стварэньня арабскай дзяржавы. Пасьля араба-ізраільскай вайны (1948—1949) рэгіён акупаваны Эгіптам (1948—1967), пасьля Шасьцідзённай вайны — Ізраілем. У 1994 Ізраіль гарантаваў права самакіраваньня рэгіёну Газы праз Палестынскую аўтаномію. З 2007 у выніку перавароту рэгіён дэ-факта кантралюецца «Рухам ісламскага супраціву», пасьля чаго Ізраіль і Эгіпет ўвялі санкцыі супраць Палестынскай аўтаноміі і перакрылі свае граніцы з Газай. У 2012 Генэральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў дала Палестыне статус дзяржавы-назіральніка ў сваёй арганізацыі[4]. Паласа Газы разам з заходнім берагам ракі Ярдан зьяўляюцца часткай палестынскай тэрыторыі, вызначанай у нарвэскіх пагадненьнях і рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН 1860[5].
Паводле зьвестак 2023 рэгіён мае гадавы тэмп прыросту насельніцтва ў 2,07% — 41-ы ў сьвеце паводле хуткасьці і адзін з найбольш густанаселеных у сьвеце. Пераважную частк насельніцтва складалі мусульмане-суніты. Па інфармацыі Палестынскага цэнтральнага статыстычнага бюро, узровень беспрацоўя склаў у 2023 46%, а сярод моладзі — ~70%.
Нягледзячы на вывад ізраільскіх войскаў у 2005 і вынас ізраільскіх паселішчаў, Арганізацыя аб’яднаных нацыяў, большасьць дзяржаваў і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі па-ранейшаму лічаць тэрыторыю акупаванай: Ізраіль кантралюе паветраную і марскую прастору, а таксама шэсьць зь сямі наземных пагранічных пераходаў Газы. Ён пакінуў за сабой права ўводзіць на тэрыторыю паласы войска пры патрэбе і ўвёў буфэрную зону з боку Газы.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэрыторыя сучаснага паласы Газы знаходзілася ва ўладаньнях Асманскай імпэрыі. Па сканчэньні Першай сусьветнай вайны і падзеле Асманскай імпэрыі да 1948 існаваў Брытанскі мандат у Палестыне.
У часе араба-ізраільскай вайна (1948) дзясяткі тысячаў бежанцаў уцяклі ў Паласу Газы. Напрыканцы вайны 25% арабскага насельніцтва Мандатнай Палестыны пражывалі ў Газе, хоць ейная плошча складае толькі 1% усёй тэрыторыі. Пасьля ізраільска-эгіпецкага замірэньня 24 лютага 1949 была праведзеная лінія разьмежаваньня ізраільскіх і эгіпецкіх войскаў, а таксама мяжа між Газай ды Ізраілем.
У часе Суэцкага крызісу 1956 Ізраіль заняў Газу і Сынайскі паўвостраў, пасьля чаго ўчыніў разаніну бежанцаў у лягеры Рафаг. У сакавіку 1957 пад міжнародным ціскам сышлі з занятых тэрыторыяў. Да 1967 Паласа Газы фактычна знаходзілася пад кантролем Эгіпту. У часе Шасьцідзённай вайны Армія абароны Ізраілю захапіла гэтую тэрыторыю і пачала засноўваць уласныя паселішчы. У 1967—2005 Ізраіль стварыў у Паласе Газы 21 паселішча.
Пасьля эгіпецка-ізраільскай мірнай дамовы 1979 між Газай і Эгіптам быў усталяваны гэтак званы Філядэльфійскі калідор — 100-мэтровая буфэрная зона з мэтай пазьбяганьня дастаўкі ўзбраеньняў у Паласу.
У 1987 ў Газе пачаўся шэраг пратэстаў і сутычак з вайскоўцамі, вядомы як Першая інтыфада. Акцыі грамадзянскага супраціву цягнуліся да Мадрыдзкай канфэрэнцыі (1991).
У 1994 паводле падпісаных у Осьлё дамоўленасьцяў Ізраіль пачаў перадаваць уладу ў Паласе Газы палестынцам. Ізраільскія войскі сышлі з гарадоў, пакінуўшы пад уласным кантролем вайсковыя базы. У 1995 Ізраіль і Арганізацыя вызваленьня Палестыны падпісалі другое пагадненьне, паводле якога ўлада Палестынскай адміністрацыі распаўсюджвалася на большасьць местаў Заходняга берагу Ярдана. Да 1996 дзеля бясьпекі Ізраіль паставіў на сваім баку бар’ер. Але ў верасьні 2000 з пачаткам Другой інтыфады палестынцы яго разбурылі.
Інтыфада пачалася пасьля зрыву Кэмп-Дэйвідзкага саміту і візыту лідэра ізраільскай апазыцыі Арыеля Шарона ў комплекс Аль-Акса на Храмавай гары ў Ерусаліме. У гэтую інтыфаду арабы, у прыватнасьці «Рух ісламскага супраціву» ды Палестынскі ісламскі джыхад, упершыню запускалі на ізраільскія гарады ракеты і бомбы, забіваючы пераважна мірных жыхароў. Ізраільская армія адказала кропкавымі ліквідацыямі, танкавымі і паветранымі нападамі. Колькасьць ахвяраў у гэтай вайне была значна большай, чым у параўнальна мірнай Першай інтыфадзе. У сьнежні 2001 — чэрвені 2001 Ізраіль узнавіў бар’ер на мяжы з Газай, а ў 2004 пачаў узводзіць падобны бар’ер на эгіпецкай граніцы. Пад кантролем Ізраілю застаюцца паўночныя межы Паласы Газы, ягоныя тэрытарыяльныя воды і паветраная прастора, а Эгіпет кантралюе паўднёвую мяжу.
У 2005 ізраільскі парлямэнт у аднабаковым парадку прыняў рашэньне пра сыход з Газы ізраільскіх паселішчаў, у выніку жыды былі вымушаныя зьехаць адтуль у Ізраіль. Таксама ізраільскія войскі сышлі і зь Філядэльфійскага калідору, які абавязаўся кантраляваць Эгіпет. Пасьля гэтага ўлада ў Газе паводле пагадненьняў, падпісаных у Осьлё, перайшла да Палестынскай аўтаноміі. Нягледзячы на сыход, Арганізацыя аб’яднаных нацый, Эўрапейскі Зьвяз і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі дагэтуль лічаць Газу акупаванай Ізраілем.
На парлямэнцкіх выбарах 2006 большасьць месцаў у Палестынскай аўтаноміі атрымаў «Рух ісламскага супраціву», які адмовіўся выконваць усе ранейшыя пагадненьні зь Ізраілем. Тады міжнародная супольнасьць спыніла гуманітарную дапамогу, і многія арабы вымушаныя былі пакінуць Паласу Газы. Між тым пачалася ўнутраная барацьба «Руху ісламскага супраціву» з Фатахам. Толькі за два гады (2006—2007) ад гэтых сутычак загінулі больш за 600 арабаў. У 2007 «Рух ісламскага супраціву» адваяваў уладу ў Паласе Газы ў «Руху за народнае вызваленьне Палестыны». У адказ прэзыдэнт Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Махмуд Абас увёў надзвычайнае становішча, распусьціў сфармаваны па выбарах урад нацыянальнага адзінства і сфармаваў новы без удзелу «Руху ісламскага супраціву». Эгіпет, Саудаўская Арабія і Ярданія прызналі яго «адзіным законным палестынскім урадам», а Эгіпет перанёс сваю амбасаду з Газу на Заходні бераг. Ізраіль з Эгіптам разам перакрылі межы з Газай.
У 2008 «Рух ісламскага супраціву» часткова разбурыў бар’ер на мяжы з Эгіптам у Рафагу. У лютым ёе атакаваў ракетамі ізраільскія гарады. У адказ ізраільская армія правёў апэрацыю ў Паласе Газы, забіўшы больш за 110 і параніўшы каля 350 палестынцаў.
У сьнежні 2008 у адказ на ракетныя ўдары Ізраіль пачаў наземную апэрацыю ў Газе, зьнішчаючы збудаваньні, дзе захоўвалася зброя тэрарыстаў. У 22-дзённай спэцыяльнай апэрацыі загінулі ад 1100 да 1400 палестынцаў і 13 ізраільцянаў.
5 чэрвеня 2014 «Рух за народнае вызваленьне Палестыны» падпісаў пагадненьне з «Рухам ісламскага супраціву». 12 чэрвеня на Заходнім беразе Ярдану «Рух ісламскага супраціву» выкраў і забіў жыдоўскіх падлеткаў. Ізраільскія вайскоўцы пачалі арышты падазраваных, а «Рухам ісламскага супраціву» у адказ абстраляў ракетамі з Паласы Газы ізраільскія гарады. Тады Ізраіль правёў у Газе апэрацыю «Непарушная скала».
7 кастрычніка 2023 «Рух ісламскага супраціву» атакаваў паўднёвы захад Ізраілю з Паласы Газы, забіўшы прынамсі 1300 мірных жыхароў і ўзяўшы ў закладнікі яшчэ ня менш за 236. Тады 9 кастрычніка Ізраіль абвясьціў вайну з поўнай блякадай Газы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gaza Strip (анг.)
- ↑ https://www.unrwa.org/resources/reports/unrwa-situation-report-174-situation-gaza-strip-and-west-bank-including-east-jerusalem
- ↑ Паласа Газы: Ізраіль завяршыў эвакуацыю // Беларуская служба Радыё «Свабода», 22 жніўня 2005 г. Праверана 12 ліпеня 2025 г.
- ↑ General Assembly Votes Overwhelmingly to Accord Palestine ‘Non-Member Observer State’ Status in United Nations. United Nations
- ↑ EU Heads of Missions’ report on Gaza 2013. ECCPalestine.org