Падляскія мучанікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам ChuispastonBot (гутаркі | унёсак) у 18:19, 30 сакавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Падляскія пакутнікі

Падляскія пакутнікі, 13 падляскіх пакутнікаў — сяляне-ўніяты в. Пратулін Сядлецкае губэрні (цяпер Люблінскае ваяводзтва, Польшча), якія загінулі 14 (26) студзеня 1874 пры абароне свае царквы ад ператварэньня яе ў праваслаўную падчас ліквідацыі Берасьцейскае вуніі на ПадляшшыЦарстве Польскім). Памяць у Каталіцкім Касьцёле23 студзеня.

Гісторыя

11 (23) студзеня 1874 500 уніятаў вёскі Пратулін, узброеныя каламі, занялі абарону вакол царквы, каб не пусьціць туды праваслаўных сьвятароў. 14 (26) студзеня 1874 да царквы былі накіраваныя 2 роты жаўнераў, якіх сяляне сустрэлі каламі й камянямі. У вадказ вайскоўцы ўжылі зброю. у выніку 9 сялянаў было забіта, 14 цяжка паранены (пазьней чатыры памерлі). Аналягічныя сутыкненьні ўніятаў з войскамі адбыліся ў вёсках Дралёва (загінула 5 чалавек) і Палубічы. У 1875 у Парыжы ў іх гонар быў выбіты мэдаль з надпісам «Братом-русінам, замардаваным маскальскім царызмам, за вернасьць Царкве й Польшчы. 1874» зь імёнамі 18 ўніятаў, забітых у Пратуліне й Дралёве.

У 1938 распачаўся працэс бэатыфікацыі. 18 траўня 1990 была зробленая эксгумацыя, рэшткі забітых сялянаў перанесьлі ў парафіяльны касьцёл у Пратуліне. 6 кастрычніка 1996 13 падляскіх пакутнікаў былі ўрачыста бэатыфікаваныя ў Рыме. Ад 1998 у Кастамлотах дзейнічае санктуарый падляскіх пакутнікаў.

Пакутнікі

  • Вінцэнт Леванюк, 25 гадоў, з Варобліна. Лічыўся пабожным і прывязаным да Царквы чалавекам. Першым згінуў падчас абароны сьвятыні.
  • Даніла Кармаш, 48 гадоў, жанаты. Як кіраўнік брацтва падчас абароны царквы ўстаў на чале з крыжам, які да сёньня захоўваецца ў Пратуліне.
  • Лукаш Бойка, 22 гады. Быў шляхетным чалавекам, карыстаўся павагай людзей. Падчас абароны біў у звон.
  • Канстанцін Бойка, 49 гадоў, з Зачопкаў. Быў бедным селянінам і справедлівым чалавекам.
  • Канстанцін Лукашук, 45 гадоў. Разам з жонкай выхоўваў 7 дзяцей. Шанавалі за учцівасьць.
  • Барталамей Асыпюк, 30 гадоў. Быў абразчыкавым бацькам і мужам, глыбока веруючым чалавекам. Найбольш часу ахоўваў храм. Быў сьмяротна паранены.
  • Аніцэт Грыцюк, 19 гадоў. За сваю нязвыклую пабожнасьць і ласкі параўноўваўся з Станіславам Косткам.
  • Піліп Герылюк, 44 гады, з Зачопкаў. Быў пабожным чалавекам. Заахвочваў іншых да абароны царквы.
  • Ігнат Франчук, 50 гадоў, з Дэрла. Найбольш вызначаўся верай. Пасьля сьмерці Данілы Кармаша ўзяў крыж.
  • Ануфры Васылюк, 21 год. Быў солтысам у Апочках. Карыстаўся людзкой павагай.
  • Максым Гаўрылюк, 34 гады, з Дэрла. Памёр ад раны ў жывот.
  • Ян Андраюк, 26 гадоў. Кантар у парафіі. Быў сьмяротна паранены.
  • Міхал Ваўрынюк, 21 год, з Дэрла. Быў сьмяротна паранены.

Шаблён:Крыніца ЭГБ

Вонкавыя спасылкі