Гавінавічы
Гавінавічы | |
трансьліт. Havinavičy[a] | |
![]() | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Былая назва: | Гавінавічы, Гавенавічы |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Гавінавіцкі |
Насельніцтва: | 587 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225357 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°59′19″ пн. ш. 25°34′51″ у. д. / 52.98861° пн. ш. 25.58083° у. д.Каардынаты: 52°59′19″ пн. ш. 25°34′51″ у. д. / 52.98861° пн. ш. 25.58083° у. д. |
Гавінавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Гавінавічы | |
![]() |
Гаві́навічы[1] (з 1964 году — Падго́рная[2]) — вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Гавінавіцкага сельсавету. За 5 км на поўнач ад вёскі пачынаецца рака Басіны.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У пісьмовых крыніцах сустракаецца з сярэдзіны XVI стагодзьдзя пад назвай Гавінавічы. У 1555 годзе маёнтак, уласнасьць Ганны Ільінічны, у 1565 годзе — Сафіі Янаўны Віктарынай; пазьней належаў Гаўрыле Камбулатовічу.
З 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1817 годзе пабудаваная царква Сьвятога Антонія (захавалася). На пачатку XX стагодзьдзя працавала школа граматы.
З 1921 году ў складзе Польшчы.
З 1939 году ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Быценскага раёну Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 4 кастрычніка 1957 году ў Баранавіцкім раёне.
У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупіраваная нямецкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 27 аднавяскоўцаў.
У 1964 годзе Гавінавічы перайменавалі Падгорную. У сувязі з гэтым Гавінавіцкі сельсавет перайменаваны ў Падгорнаўскі.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1999 год — 835 чалавек
- 2010 год — 587 чалавек
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Паводле афіцыйнай назвы — Padhornaja.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Менск: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. С. 97
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 72