Пагоня Руская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пагоня Руская
лац. Pahonia Ruskaja
Pogoń Ruska
Апісаньне
Роды Сьвятаполк-Чацьвярцінскі
Астроскія
Заслаўскія
Раманавічы
Агінскі

Паго́ня Ру́ская (па-польску: Pogoń Ruska) — шляхецкі герб усходнеславянскага (рускага) паходжаньня, які насілі князі-нашчадкі Рурыкавічаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пагоня Руская — герб кіеўскіх князёў[1]. Яраслаў Мудры меў хрысьціянскае імя — Юры (Георгі) у гонар сьвятога Юрыя Зьмееборца. На Пагоні рускай разьмешчаны менавіта Сьв. Юры (Георгі), які забівае зьмея. Гэты герб насілі рускія князі, а таксама такія месты, як Кіеў, Камянец-Падольскі, Уладзімер, Збараж, Нежын.

Барташ Папроцкі падае, што Кіеў мае за герб малюнак Сьвятога Юрыя, які быў прадастаўлены месту князямі рускімі. Гэты ж гэрб мела й места Камянец на Падоле.

Герб быў здаўна радавым гербам Астроскіх, аднак пазьней яны зьмянілі выяву Сьвятога Юрыя на іншыя гербы. Патронам бізантыйскіх імпэратараў таксама быў Сьвяты Юры. Вялікія князі кіеўскія, калі прынялі хрысьціянства, таксама абралі сабе за заступніка сьв. Юрыя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сымболіка роднага краю Праверана 2012-08-25 г. Архіўная копія ад 2014-04-13 г.