Павал Шчарбачэня
| Павал Шчарбачэня | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 чэрвеня 1996[1] (30 гадоў) | |
| Рост | 181 см[3] | |
| Вага | 75 кг[3] | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | МЛ Віцебск | |
| Нумар | 30 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2017 | Смаргонь | 18 (0) |
| 2018 | Маладэчна-2018 | 28 (0) |
| 2019 | Ліда | 15 (0) |
| 2020—2021 | Смаргонь | 45 (0) |
| 2022 | Шахцёр Петрыкаў | 23 (0) |
| 2023 | Кыран[d] | 22 (0) |
| 2024— | МЛ Віцебск | 34 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Па́вал Шчарбачэ́ня (нар. 21 чэрвеня 1996 году) — беларускі футбаліст, брамнік віцебскага МЛ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец СДЮШАР места Капыля. З 2013 году выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе зь цягам часу замацаваўся ў асноўным складзе. Таксама прыцягваўся да асноўнай каманды ў якасьці трэцяга брамніка. У жніўні 2016 году на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[4], стаўшы асноўным брамнікам каманды. У пачатку 2017 году перайшоў у «Смаргонь» на трывалай аснове, спачатку выходзіў у стартавым складзе, але пазьней саступіў у канкурэтнай барацьбе адразу чатыром брамнікам каманды.
Сэзон 2018 году правёў у Другой лізе ў складзе «Маладэчна-ДЮСШ-4». У лютым 2019 году падпісаў кантракт зь «Лідай»[5]. Пачынаў сэзон рэзэрвовым брамнікам, аднак пазьней замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2019 году вярнуўся ў «Смаргонь»[6], дзе стаў трывалым гульцом асновы. 13 сакавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць сталічнага «Энэргетыка-БДУ» (0:3). У далейшым заставаўся першым брамнікам каманды, але ня выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Смаргонь»[7]. Хутка пачаў трэнавацца зь петрыкаўскім «Шахцёрам» і падпісаў кантракт з клюбам[8]. Стаў асноўным брамнікам петрыкаўскай каманды, але пакінуў «Шахцёр» у студзені 2023 году[9].
У пачатку 2023 году трэнаваўся з «Слуцкам», а ў красавіку ўзмоцніў склад «Кырану» з другога дывізіёну Казахстану[10]. У студзені 2024 году вярнуўся на радзіму, трэнуючыся зь віцебскім «Макслайнам», а ў лютым склаў з паўночным клюбам працоўную ўгоду[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/pavel_shcherbachenya/
- ↑ https://www.transfermarkt.com/pavel-shcherbachenya/profil/spieler/731125
- 1 2 https://www.teams.by/-/player-1805/
- ↑ Футбол. Павел Щербаченя перешел из "Шахтера" в "Сморгонь" на правах аренды (рас.) Архіўная копія ад 2022-07-11 г.
- ↑ В футбольном клубе «Лида» новый вратарь (рас.)
- ↑ Вратарь Щербаченя подписал контракт со "Сморгонью" (рас.)
- ↑ Павел Щербаченя официально покинул Сморгонь (рас.) Архіўная копія ад 2022-02-15 г.
- ↑ Щербаченя перешел в петриковский "Шахтер" (рас.)
- ↑ Еще три игрока покинули петриковкий "Шахтер" (рас.)
- ↑ Белорусский вратарь Павел Щербаченя уехал в Казахстан (рас.)
- ↑ Еще один новичок пополнил состав "Макслайна" (рас.)