Павал Рагенда
| Павал Рагенда | ||
|---|---|---|
| Рост | 192 см[1] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 7 сьнежня 1999[1] (26 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Сан-Хасэ Шаркс | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 2019 — цяпер | |
Па́вал Раге́нда[3][4] (Рэ́генда)[5] (па-славацку: Pavol Regenda; нар. 7 сьнежня 1999 году) — славацкі хакеіст, скрайні нападнік клюбу «Сан-Хасэ Шаркс» з Нацыянальнае хакейнае лігі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сэзоне 2021—2022 гадоў запісаў на свой рахунак 15 галоў і 24 перадачы ў 43 гульнях за «Дуклу». Такім чынам ён стаўся найлепшым бамбардзірам у славацкай Экстралізе сярод гульцоў веку 22 галоў і маладзей[6]. Пасьля двух удалых сэзонаў з «Дуклай», Рагенда першапачаткова склаў дамову з чэскім клюбам «Млада Болеслаў» 1 траўня 2022 году[7]. Аднак, пасьля выдатнаму выступу на чэмпіянаце сьвету 2022 году Рагенда здолеў скасаваць дамову з чэхамі і 1 чэрвеня скласьці дзьвюхгадовую дамову з «Анагайм Дакс» з Нацыянальнае хакейнае лігі. Большую частку сэзону нападнік правёў у фарм-клюбе «Сан-Дыега Галз», але ўсё ж такі правёў некалькі матчаў у складзе асноўнага клюбу.
6 сакавіка 2024 году дэбютаваў у НХЛ у матчы супраць «Атавы Сэнатарз»[8][9]. Цягам сэзону згуляў яшчэ некалькі матчаў у складзе галоўнай каманды. Улетку 2024 году склаў новую працоўную дамову з «Анагайм Дакс»[10]. У студзені 2025 году прыяднаўся да «Сан-Хасэ Шаркс»[11]. 1 сьнежня 2025 году дэбютаваў у складзе «Сан-Хасэ Шаркс» у гульні НХЛ супраць «Юта Мамат», адзначыўшыся голам. 3 студзеня 2026 году зрабіў хет-трык у матчы супраць «Тампа-Бэй Лайтнінг», але ягоны клюб зазнаў паразу зь лікам 7:3[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45158/slovakia — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ https://www.hockeydb.com/ihdb/stats/pdisplay.php?pid=219667
- ↑ Hokejista Pavol Regenda pozýva na darovanie krvnej plazmy у Facebook.
- ↑ Відэа на YouTube.
- ↑ Відэа на YouTube.
- ↑ «Anaheim Ducks Sign Left Wing Pavol Regenda To Entry-Level Contract». San Diego Gulls.
- ↑ «Bruslaři mají šestici nových hráčů, asistentem trenéra bude Petr Haken». BK Mladá Boleslav.
- ↑ «Ducks Recall Gawdin, Regenda from San Diego». NHL.
- ↑ «Alex Killorn scores the tiebreaking goal in the Anaheim Ducks’ 2-1 victory over the Ottawa Senators». ESPN.
- ↑ «Ducks Sign Regenda to One-Year Contract». NHL.
- ↑ «Ducks acquire Justin Bailey from Sharks for Pavol Regenda». SportsNet.
- ↑ Sharks' Pavol Regenda: First career hat trick. CBS Sports.