Павал Орсаг Гвездаслаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Орсаг Гвездаслаў
Pavol Országh Hviezdoslav
славацкі пісьменьнік, паэт, драматург, перакладнік, юрыст
славацкі пісьменьнік, паэт, драматург, перакладнік, юрыст
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Павал Орсаг
Нарадзіўся 2 лютага 1849
Вышні Кубін (цяпер Долны Кубін)
Памёр 8 лістапада 1921 (72 гады)
Долны Кубін
Пахаваны
Бацькі Мікулаш Орсаг (1816—1888)
Тэрэзія Мэдзыградзкая (1819—1887)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнаўца, паэт, пісьменьнік, перакладнік, драматург, адвакат, палітык, юрыст
Мова славацкая

Павал Орсаг Гвездаслаў (па-славацку: Pavol Országh Hviezdoslav), сапраўднае імя Павал Орсаг (псэўданімы: Hviezdoslav, Jozef Zbranský, Syn ľudu[1][2]; 2 лютага 1849, Вышні Кубін — 8 лістапада 1921, Долны Кубін) — славацкі паэт, драматург, пісьменьнік, перакладнік, юрыст, сябра Рэвалюцыйнага народнага сходу ЧСР (1918) і ганаровы старшыня Маціцы славацкай (1919)[3].

Гвездаслаў — адна з найвыбітнейшых зьяваў у культуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя і славацкай літаратуры ў цэлым[4]

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў трэцім дзіцём у зьбяднелай сялянскай сям’і, меў брата і сястру. Першапачатковую адукацыю атрымаў у роднай Ораве (1854—1859) і ў суседніх вёсках Ясэнава і Лэшціны (1860). Вялікі ўплыў на ягоны сьветапогляд аказаў у гэты час лэшцінскі настаўнік Адольф Мэдзіградзкі, які вучыў іх славацкай мове. Ён жа пераканаў бацькоў накіраваць сына ў вугорскую гімназію ў Мішкальцы, зважаючы на яркі талент хлапца. Адзін рок Павал дапамагаў на фэрме свайму стрыю Яну[5], аднак урэшце сям’я вырашыла адаслаць яго ў Мішкальц да іншага стрыя, адносна заможнага і бязьдзетнага краўца Паўла[2]. Так у 1862 року Павал Орсаг пачаў навучаньне ў тамтэйшай гімназіі, дзе займеў веды вугорскай мовы, а ў дзядзькі прачытаў усю бібліятэку, захапіўшыся паэзіяй і творамі вугорскіх паэтаў. Па сьмерці стрыя ў 1865 року вярнуўся дадому ў Славаччыну і паступіў у эвангельскі ліцэй у Кежмарку, які скончыў у 1870. Пасьля пераехаў у Прэшаў, дзе навучаўся ў Юрыдычнай акадэміі (1870—1872).

Адвакацкую практыку праходзіў у Долным Кубіне, Марціне, Сэніцы. Іспыты на адваката здаў у 1875 року ў Будапэшце[1], адкрыў у Намэставе ўласную адвакацкую кантору. Усё сваё творчае жыцьцё правёў на Ораве, дзе быў таксама чальцом суду і загадчыкам філіі «Татрабанку».

У 1876 року пераехаў у Долны Кубін, дзе стаў судзьдзём, у траўні ажаніўся зь Ілонаю Новакаваю, дачкою мясцовага эвангельскага сэньёра(sk). Іхні шлюб быў бязьдзетны, аднак па сьмерці ягонай маці ў 1887, бацькі ў 1888, а праз год і брата Мікулаша яны з жонкай вырашылі ўсынавіць Мікулашавых дзяцей Яраслава і Сідоню.

У траўні 1918 ўзначальваў славацкую дэлегацыю на сьвяткаваньні 50-рочча заснаваньня Нацыянальнага тэатру ў Празе. У сваім выступе выказаўся за магчымасьць славацкага-чэскага адзінства. І ўжо напрыканцы таго ж году з энтузіязмам вітаў стварэньне Чэхаславаччыны, і зь ім і зьяўленьне рэальных пэрспэктываў для свабоднага разьвіцьця славацкай нацыі.

У 1919 атрымаў званьне ганаровага доктара філязофіі Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе[6].

У 1921 стан здароўя рэзка згоршыўся, прайшоў курс лячэньня ў Празе і Лугачавіцах, сканаў у Долным Кубіне, дзе й пахаваны.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісаць вершы пачаў падчас навучаньня па-вугорску і нямецку. Публікавацца пачаз у 60-х роках XIX стагодзьдзя пад псэўданімам Jozef Zbranský. У 1871 разам з Коламанам Баншэлам рэдагаваў альманах «Napred», але гэты зборнік выклікаў у старэйшага пакаленьня (Ёзэф Міласлаў Гурбан, Андрэй Сытнянскі і інш.) такі моцны адпор, што малады паэта ня меў магчымасьці друкавацца ў адзіным славацкім літаратурным месячніку «Orol». Сытуацыя зьмянілася толькі пасьля сыходу Сытнянскага з рэдакцыі «Арла». Публікаваўся, акрамя гэтага, і ў часопісе «Slovenské pohľady».

Псэўданімам Hviezdoslav упершыню скарыстаўся ў 1877 у вершаваным нэкралёгу па Вільяме Паўліні-Тоце, пасьля чаго выкарыстаў яго да канца жыцьця.

Перакладаў творы расейскіх (Аляксандар Пушкін — «Цыганы», «Барыс Гадуноў», «Каўкаскі палонны» і іншыя, Міхаіл Лермантаў — «Дэман»), нямецкіх паэтаў (Ёган Вольфганг Гётэ — «Фаўст», Фрыдрых Шылер — «Песьня пра звон»), польскія творы (Адам Міцкевіч, Юльюш Славацкі). Перакладаў і п’есы з ангельскай (Ўільям Шэксьпір — «Гамлет», «Макбэт», «Сон у летнюю ноч»), з вугорскай пераклаў вершы Шандара Пэтэфі і п’есу Імрэ Мадач «Трагедыя чалавека».

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лірычныя нізкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1882 / 1886 — Sonety
  • 1885 / 1896 — Letorosty I., Letorosty II. a Letorosty III.
  • 1885 / 1896 — Žalmy a hymny
  • 1898 — Prechádzky jarom
  • 1898 — Prechádzky letom
  • 1903 — Stesky
  • 1914—1918 — Krvavé sonety

Паэтычныя зборнікі ды іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1868 — Básnické prviesenky Jozefa Zbranského
  • 1879 — Ilona Žltovlas
  • 1880 — Krb a vatra (толькі рукапіс, нявыдадзены)
  • 1888 — Čierny tok
  • 1888 — Mlyn v Tatrách
  • 1889 — Na obchôdzke
  • 1890 — V žatvu
  • 1891 — Poludienok
  • 1892 — Obed a večera
  • 1909 / 1911 — Stužková a Dozvuky

Эпічныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1882 — Agar
  • 1884 / 1886 — Hájnikova žena
  • 1888 — Bútora a Čútora
  • 1890 — Ežo Vlkolinský
  • 1884 / 1886 — Gábor Vlkolinský
  • 1892 — Ráchel
  • 1897 — Vianoce
  • 1900 — Kain (táto zbierka nebola vydaná)
  • 1900 — Sen Šalamúnov

Драмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1868 — Vzhledanie
  • 1869 — Pomsta
  • 1871 — Otčim
  • 1879 — Oblaky
  • 1904 — Na Luciu
  • 1909 — Herodes a Herodias

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • З «Крывавых санетаў» // Славацкая паэзія. Мн., 1990;

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імем Паўла Орсага названая вёска Гвездаславаў, некалькі плошчаў і вуліцаў, а таксама вадаспад і малая плянэта.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Hviezdoslav (vl. m. Pavol Ország). In: Slovenský biografický slovník E — J., 1987, s. 449.
  2. ^ а б Pavol Ország Hviezdoslav: Spisovatelia. In: Osobnosti.sk.
  3. ^ Hviezdoslav (vl. m. Pavol Ország). Tamže, 1987, s. 450.
  4. ^ Hviezdoslav, vl. m. Pavol Ország. In: Encyklopédia Slovenska, II. zv. A — J, 1978, s. 378.
  5. ^ BARÁTHOVÁ, Nora: Pavol Ország-Hviezdoslav. In: Oficiálna stránka múzea v Kežmarku.
  6. ^ MAŤOVČÍK, Augustín: Pavol Országh Hviezdoslav. In: Knižnica, 2009, s. 43.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]