Перайсьці да зьместу

Павал Лёгкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Лёгкі
Дата нараджэньня 30 траўня 1972(1972-05-30) (53 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык, дыплямат, вайсковец, журналіст
Узнагароды

Павал Мікалаевіч Лёгкі (нар. 30 траўня 1972, Баранавічы, Берасьцейская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч і дыплямат рэжыму Лукашэнкі.

Нарадзіўся 30 мая 1972 году ў Баранавічах Берасьцейскай вобласьці. Маці паходзіць зь вёскі Нач Ганцавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці, бацька — з Магілёўшчыны[1]. У вёсцы Нач жылі ягоныя дзед з бабкай, усе школьныя вакацыі ён праводзіў на вёсцы[2].

У 1989—1992 гадох быў курсантам Данецкай вышэйшай вайскова-палітычнай вучэльні інжынэрных войскаў і войскаў сувязі, у 1992—1993 гадох — курсантам Менскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні, якую скончыў у 1993 годзе.

З чэрвеня па лістапад 1993 году быў камандзірам узводу вучэбнага цэнтру Менскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні. У 1993—1998 гадох зьяўляўся навуковым супрацоўнікам вайскова-навуковых падразьдзяленьняў Менскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні й Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2000 гадох працаваў карэспандэнтам, у 2000—2002 гадох — начальнікам-рэдактарам аддзелу рэдакцыі часопіса «Армія» Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2003 гадох працаваў аглядальнікам службы навінаў Агульнанацыянальнае тэлебачаньне.

У 2003—2012 гадох узначальваў прэс-службу прэзыдэнта Беларусі. На пасадзе, быў адным са сьпікераў рэжыму Лукашэнкі падчас разгону буйных пратэстаў беларускай дэмакратычнай апазыцыі(be) пасьля супярэчлівых прэзыдэнцкіх выбараў 2006 годуДжынсавая рэвалюцыя») і 2010 году (Плошча 2010 і «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку»).

У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

З 22 кастрычніка 2012 году[3] па 9 студзеня 2018 году[4] працаваў дарадцам-пасланьнікам амбасады Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі, дзе адказваў за інфармацыйнае забесьпячэньне беларускай амбасады ў Маскве[5].

Ад 9 студзеня[4] па травень 2018 году працаваў намесьнікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З траўня 2018 году да 1 сьнежня 2020 году[6] працаваў першым намесьнікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Звольнены ў сувязі з пераводам на іншую працу[7].

1 сьнежня 2020 году прызначаны дарадцам-пасланьнікам амбасады Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі[6].

У 2025 годзе быў дырэктарам кампаніі «Крэатыўны код», зьвязанай зь нявесткай Аляксандра Лукашэнкі Ганнай Сялук[8].

Жонка Алена й два сыны (старэйшы — студэнт, малодшы — школьнік)[1].

  • Ганаровая грамата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь (2020)

Санкцыі ЭЗ і іншых краінаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У верасьні 2020 году Латвія[9] й Эстонія[10] ўнесьлі Лёгкага ў свае санкцыйныя сьпісы: Латвія прызначыла Лёгкага persona non grata, а Эстонія наклала пяцігадовую забарону на ўезд.

17 сьнежня 2020 году Лёгкі быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Рада Эўрапейскага зьвязу прызнала Лёгкага падчас яго працы першым намесьнікам міністра інфармацыі адказным за «рашэньне Міністэрства інфармацыі спыніць доступ да незалежных сайтаў і абмежаваць доступ у Інтэрнэт у Беларусі(be) пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, мірных дэманстрантаў і журналістаў»[11]. 26 студзеня 2021 году да санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[12].

Акрамя таго, Лёгкага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[13], Швайцарыя[14][15].

  1. 1 2 Павел Легкий: «На этой земле складывалась история моей семьи, эти места — часть и меня» (рас.) Архіўная копія ад 31 кастрычніка 2020 г.
  2. Первый замминистра информации Павел Легкий рассказал, что его роднит с Ганцевичским районом (рас.). Ганцавіцкі час (31 студзеня 2020).
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 октября 2012 года № 957 «О назначении П. Н. Легкого»(недаступная спасылка)
  4. 1 2 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2018 года № 11 «Аб назначэнні П. М. Лёгкага і Н. А. Кісляковай» Архіўная копія
  5. Павел Легкий назначен замминистра информации Беларуси (рас.). Российская газета (10 студзеня 2018).
  6. 1 2 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2020 года № 685 «Аб назначэнні П. М. Лёгкага»
  7. Прищепчик, О. (2 сьнежня 2020) Павел Легкий освобожден от должности первого заместителя министра информации (рас.). Агентство «Минск-Новости».
  8. «Бюро»: Невестка Лукашенко занялась рекламным бизнесом (рас.) Reform.news(be)
  9. Foreign Minister Edgars Rinkēvičs places 101 Belarusian officials on persona non grata list. Міністэрства замежных справаў Латвіі(uk) (25 верасьня 2020). Архіўная копія
  10. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus. Міністэрства замежных справаў Эстоніі(uk) (1 кастрычніка 2020).
  11. Council implementing regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
  12. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасьня 2021 г.
  13. Consolidated list of financial sanctions targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  14. Michael Shields; Kevin Liffey. (7 ліпеня 2021) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 10 ліпеня 2021 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2021 г.
  15. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (7 ліпеня 2021). Праверана 10 ліпеня 2021 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2021 г.