Перайсьці да зьместу

Павал Красоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Па́вал Красо́ўкі — беларускі моладзевы дзеяч.

Павал Красоўкі нарадзіўся ў Жодзіне. Скончыў жодзінскую беларускую гімназію, музычную школу па клясе ўдарных інструмэнтаў.

Грамадзка-палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад 2000 году ў «Маладым фронце». Вучыўся ў пэдагагічным унівэрсытэце, але ў 2004 годзе быў адлічаны з другога курсу. Тройчы трапляў за краты – два разы адбываў адміністрацыйны арышт, і ўтрымліваўся ў ізалятары паводле крымінальнай справы. Супраць Паўла Красоўскага распачыналі дзьве крымінальныя справы. Першую напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў за абразу мясцовых чыноўнікаў. Другую – паводле падзеяў у Віцебску, калі яго затрымалі ў якасьці падазраванага спачатку ў тэракце, а потым нават у забойстве. Але справу супраць яго хутка спынілі. Цяпер Павал працуе ў рэгіянальным Цэнтры інвалідаў Менскай вобласьці.

Мае жонку і сына Арсеня, якому ўжо год і тры месяцы.