Павал Буцько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Буцько.
Павал Буцько
14 лютага 1901(1901-02-14)14 сьнежня 1986(1986-12-14) (85 гадоў)
Месца нараджэньня в. Калядзічы, Пружанскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя
Званьне капітан
Камандаваў брыгадай
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Гішпаніі

Па́вал Пятро́віч Буцько́ (14 лютага 1901, вёска Калядзічы, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці — 14 сьнежня 1986) — дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, рэвалюцыянэр-інтэрнацыяналіст[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сябра КПЗБ з 1924 году. Адзін са стваральнікаў арганізацыяў КПЗБ і КСМЗБ у Палескім ваяводзтве. У 1925—1927 за рэвалюцыйную дзейнасьць сядзеў у турме. У 1927 уцёк за мяжу, на падпольнай рабоце ў Кампартыі Кубы(ru)[1].

Удзельнік нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Гішпаніі, капітан у інтэрнацыянальнай брыгадзе (1937—1938). Вярнуўшыся на Кубу, працаваў у апараце ЦК Кампартыі. З 1949 року на радзіме[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Бутько Павел Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93.