Павал Баркоўскі
Павал Баркоўскі | |
| Дата нараджэньня | 12 сьнежня 1978[1] (47 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | філёзаф, дасьледнік, палітык, дацэнт |
| Сябра ў | Аб’яднаны пераходны кабінэт[d] |
| Навуковая ступень | кандыдат філязофскіх навук[d][1] (2005) |
Павал Баркоўскі — беларускі навуовец і палітык, філёзаф, кандыдат навук (2005), выканаўца абавязкаў прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі па нацыянальным адраджэньні.
Акадэмічная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Арганізатар і ўдзельнік незалежных беларускіх адукацыйных і асьветніцкіх ініцыятываў — Беларускі калегіюм, Лятучы ўнівэрсытэт, «Беларуская філасофская прастора», Беларускі фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»[2].
Аўтар манаграфіі «Фэномэны разуменьня. Контуры сучаснай філязофскай гермэнэўтыкі» (2008), шэрагу артыкулаў на тэмы філязофіі і адукацыі, перакладаў на беларускую мову.
Сфэра навуковых інтарэсаў: гермэнэўтыка, антычная і сучасная філязофія, літаратура, сацыяльная тэорыя, тэорыя гульняў, філязофія адукацыі.
Грамадзкая і палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ад верасьня 2024 г. выконвае абавязкі прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі па нацыянальным адраджэньні. Перад гэтым быў намесьнікам Аліны Коўшык як прадстаўніцы па нацыянальным адраджэньні[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Навукоўцы Беларусі
- ↑ Профіль на сайце Беларускага калегіюму(недаступная спасылка)
- ↑ Афіцыйны канал С. Ціханоўскай у Telegram