Павадыр (фільм, 2014)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

«Павадыр, альбо кветкі маюць вочы» (па-ўкраінску: Поводир) — украінскі гістарычны драматычны мастацкі фільм рэжысэра і сцэнатыста Алеся Саніна. Сюжэт фільму заснаваны на падарожжы па УССР амэрыканскага хлопчыка і сьляпога музыкі напярэдадні і падчас Галадамору.

Праца над стужкаю трывала з 2012 году. Дзяржаваю на стварэньне фільму было выдаткавана 16,6 млн грн.[1]. Сусьветная прэм’ера фільму адбылася на Адэскім кінафэстывалю 16 ліпеня 2014 году. Украінскі Оскараўскі камітэт абраў фільм для прэзэнтацыі Ўкраіны ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» для вылучэньня на прэмію «Оскар» у 2015 годзе[2][3], аднак стужка не патрапіла да кароткага сьпісу Амэрыканскай кінаакадэмії.[4]

Існуе адаптаваная вэрсія фільму для людзей, якія ня бачаць[5]. Таксама пасьля пракату фільму ў кінатэатрах была змантаваная 4-сэрыйная вэрсія для тэлебачаньня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]