Паблё Асвальда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Паблё Асвальда
Паблё Асвальда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1986 (33 гады)
Буэнас-Айрэс, Аргентына
Рост 182 см
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Бока Хуніёрс
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005
2006
2006—2007
2007—2009
2009—2010
2010—2011
2011—2013
2013—2015
2014
2014—2015
2015
2015—2016
2016
Уракан
Аталянта
Леччэ
Фіярэнтына
Балёньня
Эспанёл
Рома
Саўтгэмптан
Ювэнтус
Інтэрнацыянале
Бока Хуніёрс
Порту
Бока Хуніёрс
33 (11)
3 (1)
31 (8)
21 (5)
25 (3)
44 (20)
55 (27)
13 (1)
11 (1)
12 (5)
11 (3)
7 (1)
3 (0)
Зборныя
2011—2014 Італія 14 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 студзеня 2015.

Паблё Даніель Асвальда (па-гішпанску: Pablo Daniel Osvaldo; нарадзіўся 12 студзеня 1986 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — італьянскі футбаліст аргентынскага паходжаньня. У 2011—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Італіі на пазыцыі нападніка.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паблё зьяўляецца выхаванцам юнацкіх камандаў аргентынскіх футбольных клюбаў «Лянус», «Банфільд» і «Уракан».

У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе выступамі за каманду клюбу «Ўракан», у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 33 матчах чэмпіянату й забіўшы 11 галоў. Малады аргентынскі нападнік прыцягнуў увагу скаўтаў эўрапейскіх клюбаў і ўжо ў 2006 годзе пераехаў у Італію, заключыўшы кантракт з клюбам «Аталянта». Правёўшы ўсяго тры гульні за гэтую каманду, Паблё перабраўся ў іншы клюб з Сэрыі B, «Леччэ», які заключыў з «Аталянтай» дамову аб сумесных правах на футбаліста.

Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба клюбу «Фіярэнтына», у склад якога далучыўся 2007 году. Адгуляўшы за «фіялак» няпоўныя два сэзоны сваёй гульнявой кар’еры, у 2009 годзе перайшоў у «Балёньню».

Наступным клюбам у кар’еры гульца стаў гішпанскі «Эспанёл», колеры якога ён абараняў на працягу 2010—2011 гадоў. У 2011 годзе вярнуўся ў Італію, далучыўшыся ў склад клюбу «Рома».

18 жніўня 2013 году Асвальда падпісаў чатырохгадовы кантракт з ангельскім клюбам «Саўтгэмптан»[1], сума зьдзелкі паміж клюбамі склала 15,1 млн эўра ў дадатак да магчымых бонусаў у памеры 2 млн эўра[2]. Дэбютаваў за новы клюб 24 жніўня ў матчы супраць клюбу «Сандэрлэнд», які скончыўся зь лікам 1:1, выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайму. Першы гол гульца прыйшоўся на сустрэчу супраць «Крыстал Пэлас» (2:0)[3].

31 студзеня 2014 году Асвальда вярнуўся ў Італію, дзе далучыўся на правах арэнды да клюбу «Ювэнтус» на астатнюю частку сэзону 2013—2014 гадоў. Клюб атрымаў да 31 траўня 2014 году апцыён на куплю правоў на гульца па кошце 19 млн эўра[4].

4 жніўня 2014 году Асвальда зноўку вярнуўся ў Італію, на гэты раз у клюб «Інтэрнацыянале» паводле арэнданга пагадненьня паміж клюбамі, пры гэтым у адваротным кірунку рушыў паўабаронца Сафір Тайдэр[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маючы права на атрыманьне італьянскага грамадзянства праз прадзеда, які нарадзіўся ў Філятрана, а пазьней эміграваў у Аргентыну, Асвальда вырашыў выступаў за нацыянальную зборную Італіі[6]. 5 кастрычніка 2011 году, у сувязі з траўмамі Марыё Балятэльлі й Джампаолё Пацыні, Асвальда атрымаў свой ​​першы выклік у зборную на адборачныя гульні да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборных Сэрбіі й Паўночнай Ірляндыі[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Паблё Асвальдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў