Перайсьці да зьместу

ПАОК Тэсалёнікі (баскетбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ПАОК

Заснаваны 1928
Месцазнаходжаньне ТэсалёнікіГрэцыя
Арэна ПАОК-Арэна
Зьмяшчальнасьць: 8142
Галоўны трэнэр Фотыс Такіянос
Чэмпіянат Грэцыі
Форма
Клюбныя колеры          
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

ПАОК (па-грэцку: ΚΑΕ ΠΑΟΚ) — грэцкі баскетбольны клюб з Тэсалёнікаў, які належыць да аднайменнага шматспартовага клюбу. Каманда спаборнічае ў Грэцкай баскетбольнай лізе. Баскетбольная сэкцыя клюбу была заснавана ў 1928 годзе, то бок праз два гады па стварэньні самога клюбу. Хатнія матчы ладзяцца на спартовай арэне ПАОК, якая здольная зьмясьціць 8142 чалавекі.

Цягам многіх гадоў баскетбольны клюб ПАОК зарэкамендаваў сябе як добры клюб, асабліва дзякуючы сваім посьпехам на эўрапейскіх спаборніцтвах. У мінулым клюб двойчы выйграваў Грэцкую баскетбольную лігу ў 1959 і 1992 гадах. На сваім рахунку ПАОК мае два тытулы Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў. У сезоне 1990—1991 гадоў яны здабылі Кубак Сапорты, а таксама былі пераможцамі Кубка Корача ў сэзоне 1993—1994 гадоў. У 1993 годзе каманда брала ўдзел у фінале чатырох Эўралігі, дзе заняла трэці радок, саступіўшы ў паўфінале італьянскаму «Трэвіза», але адолеўшы ў матчы за трэцяе месца супраціў гішпанскага «Рэалу».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]