Перайсьці да зьместу

ПАЗ-3205

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ПАЗ-3205
Агульныя зьвесткі
ВытворцаПАЗ
Паўлаўскі аўтобус
Гады вытворчасьці з 1989
Прывад
Габарыты
Колавая база 3600
Даўжыня 6925
Шырыня 2500
Вышыня 2960
Поўная маса 8060—8185
Максымальная хуткасьць 80—90
Гісторыя
Папярэднік ПАЗ-672
ПАЗ 3205 у Харкавее. Выгляд сьпераду
ПАЗ 3205. Выгляд узбоч

ПАЗ-3205 — савецкі, а затым расейскі высокападлогавы аўтобус малой клясы вытворчасьці заводу «Паўлаўскі аўтобус», зьяўляецца базаваю мадэльлю заводу.

Распрацоўваўся шляхам стварэньня дзясяткаў дасьледчых узораў на працягу амаль 15 гадоў. Першая дасьледчая партыя аўтобусаў для выпрабаваньняў была выраблена ў 1979 годзе, канвэерная зборка была пачата ў 1984 годзе. Канчатковы варыянт аўтобуса быў зацьверджаны ў 1986 годзе. Сэрыйны выпуск пачаўся 1 сьнежня 1989 году, калі на канвэеры цалкам спынілі выпуск папярэдняе мадэлі ПАЗ-672М. 4 чэрвеня 2001 году на заводзе адзначаўся выпуск 100-тысячнага аўтобуса дадзенае мадэлі. У 2008 годзе праведзена мадэрнізацыя вытворчасьці, што дазволіла праводзіць сэртыфікацыю для рэґулярнага выкарыстаньня на загружаных маршрутах, значна ўзрос рэсурс службы кузава (з 5 да 10 гадоў), у салён усталёўваюцца больш эфэктыўная атапляльня і больш камфортныя сядзеньні.

Выпускаецца ў вялікай колькасьці мадыфікацыяў, асноўнымі зь якіх зьяўляюцца:

  • ПАЗ-32053 — аўтобус з аднымі аўтаматычнымі дьзвярамі для прыгарадных маршрутаў
  • ПАЗ-32053-50П — аўтобус з аднымі аўтаматычнымі дзьвярамі для прыгарадных маршрутаў з палепшаным салёнам
  • ПАЗ-32054 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзьвярамі для гарадскіх маршрутаў з карбюратарным рухавіком ЗМЗ-5234.10
  • ПАЗ-32054-03 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзьвярамі для гарадскіх маршрутаў з дызэльным рухавіком Cummins B 3.9 140 CIV-1
  • ПАЗ-32054-07 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзьвярамі для гарадскіх маршрутаў з дызэльным рухавіком ММЗ 245.7
  • ПАЗ-32053-20 — грузапасажырскі аўтобус для перавозкі будаўнічых брыгадаў і абсталяваньняў
  • ПАЗ-32053-80 — рытуальны аўтобус
  • ПАЗ-32053-70 — школьны аўтобус

Тэхнічныя характарыстыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тэхнічныя характарыстыкі
Кузаў Апорны, вагоннае кампаноўкі
Колавая формула 4х2
Агульны лік месцаў 36
Лік месцаў для сядушкі 21—25
Максымальная хуткасьць, км/г 80—90
Кантрольны выдатак паліва пры 60 км/г, л/100 км 18—20,5
Ёмістасьць паліўнага бака, л 105
Тармазная сыстэма пнэўматычная, двухконтурная з ABS
Даўжыня, мм 6925
Шырыня, мм 2500
Вышыня, мм 2960
База, мм 3600
Поўная маса, кг 8060—8185
Камплектуецца рухавікамі ЗМЗ-5234.10, Cummins B 3.9 140 CIV-1, ММЗ 245.7
Вэнтыляцыя 3 люка ў даху, фортачкі на бакавых вокнах
Рулявы мэханізм МАЗ-64229 з гідраўзмацняльнікам руля
  • Автобус ПАЗ-672 тех. описание, эксплуатация и Т. О. 353 с. 1984
  • Автобус ПАЗ-3205-07 (дв. Д-245) экспл. и обслуживание 146 с. 1999
  • Автобус ПАЗ-3205 тех. описание и эксплуатация 245 с. 1998
  • Автобус ПАЗ-3205 технология тех. обслуживания 54 с. 1996

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ПАЗ-3205сховішча мультымэдыйных матэрыялаў