П’етра Пэрці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «П'етра Пэрці»)

Джаваньні П’етра Пэрці або Пэрэцьці (1648, Муджо, Швайцарыя — 1714, Вільня, Літва) — італьянскі барочны скульптар і архітэктар, адзін зь вядучых эўрапейскіх скульптараў пачатку XVIII стагодзьдзя. Валодаў прадмесьцямі Сьніпішкі і Антокаль, якія знаходзіліся ва ўладаньні Сапегаў[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Сапегаў паводле праекту Пэрці

Жывучы ў кантоне Тычына, Пэрці знаходзіўся пад уплывам італьянскага майстра Джаваньні Лярэнца Бэрніні[2]. Атрымаў адукацыю ў Флярэнцыі. Пасьля запрашэньня Міхала Казімера Паца большасьць свайго жыцьця Пэрці правёў у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, працуючы на магнацкія фаміліі.

Атрымаў вядомасьць за мармуровыя упрыгожаньні Касьцёла Сьвятых Пятра і Паўла (1677—1682), якія лічацца шэдэўрам літоўскага барока. Працаваў разам з Джаваньні Марыя Гальлі, які выконваў арнамэнтацыю вакол скульптураў Пэрці. У 16891701 Пэрці служыў у маёнтку вялікага гетмана літоўскага Казімера Яна Сапегі.

На працягу сваёй кар’еры распрацаваў, узьвёў і ўпрыгожыў найвыдатнейшыя помнікі літоўскага барока ў Вільні: палац Слушкаў (1690), палац Сапегаў (1691) і Касьцёл Пана Езуса і кляштар трынітарыяў (пачатак у 1691, упрыгожаны 1700—1705)[3], усе знаходзяцца ў прадмесьці Антокаль. Аднавіў інтэр’ер і дызайн стукавай тынкоўкі алтара капліцы Сьв Казімера ў Віленскім катэдральным саборы (1686—1688).

Быў жанаты на дачцэ Мікелянджэлё Пальлёні Марыі Магдалене. Памёр у Вільні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П’етра Пэрцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў