О-І

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
О-І
Мастацкая прадстаўленьне танку О-І
Тып танка: Звышцяжкі танк
Краіна-вытворца: Японія
Кампанаваньне: клясычнае, шматвежавае
Павозка (экіпаж), чал.: 11
Гісторыя:
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня: 1939—1940 (100-тонны),
1944 (120-тонны)
Гады вытворчасьці: 1940 (100-тонны),
1945 (120-тонны)
Усяго выраблена: 2 (адзін 100-тонны і адзін 120-тонны прататыпы)
Памеры:
Маса, т: 100—120
Даўжыня, мм: 10 000
Шырыня, м: 4,2 м
Вышыня, м: 4 м
Браня:
Лоб корпусу, мм: 110
Борт корпусу, мм: 70
Карма корпусу, мм: 70
Лоб вежы, мм: 110
Борт вежы, мм: 70
Карма вежы, мм: 70
Актыўная браня, мм: да 200
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 105 мм
Кулямёт: 3×7,7 мм Тып 97 (у 120-тонным)
Іншае ўзбраеньне: 37 мм Тып 1
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: 2 бэнзінавыя V-12
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 550
Хуткасьць па шашы, км/г: 25
Выявы ў Вікісховішчы

О-І — сямейства прататыпаў японскіх звышцяжкіх танкаў, якіх плянавалася выкарыстоўваць у вайне на Ціхім акіяне. Экіпаж танку вагой ад 100 да 120 тонаў складаўся з 11 чалавек, быў сабраны толькі адзін 120-тонны асобнік, які паводле некаторых зьвестак быў накіраваны ў Маньчжурыю. Дакладныя зьвесткі пра ягоны ўдзел у бітвах адсутнічаюць. У дадатак да арыгінальных трохвежавых О-І з адной асноўнай і дзьвюма меншымі гарматамі існаваў таксама палепшаны прататып Ультрацяжкі ОІ з чатырма вежамі.

100-тонны асобнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па бітваў на Халхін-Голе з Савецкім Саюзам у 1939 року перад Японіяй паўстала неабходнасьць паляпшэньня ўласных танкаў, бо лёгкі Тып 95 Ха-Го і сярэдні Тып 97 Чы-Ха танкі апынуліся няздольнымі супрацьстаяць савецкім узброеным сілам. Неадкладна патрабавалася стварэньне цяжкага танка, і ягоны праект быў прадстаўлены сярод іншых праектаў новых сярэдніх танкаў.

У 1940 Хідэа Івакура, палкоўнік Вайсковага міністэрства Японіі замовіў у Інжынэрнай армейскай дывізіі распрацоўку новага супэрцяжкага танку Тып 96. Прычым новы танк павінен быў быць прынамсі ўдвая большым за існуючы 26-тонны Тып 95, мець на ўзбраеньні 150-мм гаўбіцу ў асноўнай вежы, дзьве 57-мм гарматы ў дзьвюх пярэдніх вежах і два 7,7-мм кулямёты ў кармавой вежы. Машына мела мець найсур’ёзьнейшае паводле японскіх стандартаў браняваньне: да 80 мм сьпераду. Неўзабаве праект быў накіраваны на дапрацоўку.

Распрацоўваны 5-й Інжынэрнай армейскай дывізіяй праект быў завершаны да канца 1940. 100-тонны прататып быў узброены 105-мілімэтровай гарматай і мог захоўваць да 100 снарадаў для яе. Дапаможнае ўзбраеньне складалася з 75-мм гарматы і 7,7-мм кулямёту.

Галоўная вежа танку была абароненая 75-мм бранёй, было прадугледжанае навешваньне яшчэ аднае 75-мм сталёвае пліты. Бакавая браня танку мела таўшчыню ўсяго 35 мм, але таксама было прадугледжанае навешваньне дадатковай 35-мм пліты.

Падчас тэставых выпрабаваньняў высьветлілася, што з-за сваёй вагі танк стварае падвышаны ціск на падвеску, што робіць немагчымым ягонае перасоўваньне па перасечанай мясцовасьці. Прататып заставаўся на заводзе да расьпілу ў 1944 року. Ягоныя пляны зьніклі пазьней у часе вайны.

120-тонны асобнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Натхніўшыся досьведам нямецкага супэрцяжкага танку «Maus», у 1944 року Японія аднавіла ўласны праект супэрцяжу. Распрацоўваны такійскім машынабудаўнічым аддзяленьнем «Mitsubishi Heavy Industries» праект атрымаў назоў «танк О-І» (オイ車, «オ» — «вялікі» і «イ» — «адзін») альбо «Мі-То» (Міцубісі — Токіё).

О-І меў мадыфікаваную вэрсію 100-мм гарматы Тып 92 з прабіцьцём 120-мм брані з адлегласьці 100 м. 47-мм Тып 1 знаходзілася на асноўнай вежы, яшчэ тры разьмешчаныя па дыяганалі вежы мелі 7,7-мм кулямёты Тып 97 на кожнай. Адной з характэрных адметнасьцяў О-І была ягоная браня. Асноўная вежа мела таўшчыню сталі 200 мм па ўсёй акружыне; бакавая браня — 35 мм +75-мм пліты; задняя браня — 150 мм. Паводле гэтых характарыстык танк значна пераўзыходзіў нават зьнішчальнік Тып 5 Хо-Ры таго ж году распрацоўкі (з «усяго» 125-мм бранёй).

Маса О-І перавышала 120 тонаў, што стала новым рэкордам у японскай вайсковай прамысловасьці. Дзеля магчымасьці перасоўваньня былі распрацаваныя новая падвеска і пара гусеніцаў шырынёй 750 мм.

У апошні год вайны быў сабраны 1 асобнік танку. Паводле некаторых зьвестак, напрыканцы вайны ён выкарыстоўваўся ў Маньчжурыі. Пасьля дэмантажу ад танку засталіся адно гусеніцы, якія знаходзяцца на экспазыцыі ў вучэльні сухапутных сілаў самаабароны Японіі.

У масавай культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

О-І можна загрузіць у дапаўненьні японскай тэхнікі да кампутарнай гульні «R.U.S.E.». Таксама сэрыя О-І прысутнічае ў японскай танкавай галіне гульні «World of Tanks» пад рознымі назвамі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Japanese Heavy Tanks: Summary(анг.) World of Tanks. Wargaming (2 верасьня 2015). Праверана 16 траўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]