Перайсьці да зьместу

Остан Мэт’юз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Остан Мэт’юз
Рост 191 см
Вага 98 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 17 верасьня 1997(1997-09-17) (28 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Таронта Мэйпл Ліфс
Выступаў за Лаянз Цюрых
Драфт НХЛ 1, 2016
Таронта Мэйпл Ліфс
Гульнявая кар’ера 2015  цяпер

Остан Мэт’юз (па-ангельску: Auston Matthews; нар. 17 верасьня 1997 году) — хакеіст ЗША, цэнтральны нападнік і капітан клюбу «Таронта Мэйпл Ліфс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2016 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Таронта Мэйпл Ліфс» у першым раўндзе пад агульным 1-м нумарам.

Пачаў хакейную кар’еру на юніёрскім узроўні ў 2013 годзе, увайшоўшы ў сыстэму разьвіцьця юніёрскага хакея ЗША. Юнак хутка стаў зоркай юніёрскай зборнай ЗША. У веку 19-ці гадоў маладзён зьехаў з Паўночнай Амэрыкі ў Швайцарыю, дзе далучыўся да клюбу «Лаянз Цюрых», дзе адгуляў толькі адзін сэзон, за які стаў уладальнікам Кубка Швайцарыі, набраўшы два пункты ў пераможным фінальным матчы супраць «Лязаны». А вясною ў сэрыі плэй-оф разам з камандай прагуляў будучаму чэмпіёну Швайцарыі клюбу «Бэрн».

Мэт’юз у складзе швайцарскага клюбу «Лаянз Цюрых».

У 2016 годзе быў абраны на драфце НХЛ пад 1-м агульным нумарам клюбам «Таронта Мэйпл Ліфс». Улетку хакеіст далучыўся да «Таронта Мэйпл Ліфс». Ужо падчас рэгулярнага сэзону НХЛ ён стаў адным зь лідэраў «Мэйпл Ліфс» і ўсталявіў новую плянку для пачаткоўцаў «Таронта», перасягнуўшы рэкорд Ўэндэла Кларка паводле колькасьці закінутых шайбаў, якіх было 35. Увогуле паводле вынікаў рэгулярнага сэзону ў яго было ўжо 40 праведзеных галоў. Сэзон 2017—2018 гадоў таксама быў пасьпяховым для маладога форварда. Да канца 2017 году ён набраў 100 пунктаў у рэгулярным сэзоне, але ў плэй-оф ягонаму клюбу не пашанцавала, яны саступілі «Бостан Бруінз», а сам Мэт’юз набраў толькі два пункты (1+1) у сямі матчах.

Сэзон 2018—2019 гадоў амэрыканец пачаў з таго, што пераўзвысіў рэкорд Ўэйна Грэцкі, узяўшы 12 пунктаў у пяці гульнях[3]. 27 кастрычніка 2018 году ў гульні супраць «Вініпэг Джэтс» спартовец атрымаў траўму пляча і прапусьціў наступныя 14 матчаў «Мэйпл Ліфс»[4]. 27 сьнежня 2018 году ён быў прызначаны капітанам Атлянтычнага дывізіёну ў Матчы ўсіх зорак НХЛ. 5 лютага 2019 году падпісаў пяцігадовы кантракт на 11,634 мільёнаў даляраў з клюбам[5]. Пазьней адзначыўся 100-м і 101-м галамі за клюб, стаўшы трэцім гульцом «Ліфс» у гісторыі франшызы, які зрабіў гэта[6]. Ён таксама стаў першым гульцом каманды, які правёў 30 галоў за тры сэзоны запар[7]. На пачатку сэзону 2019—2020 гадоў Мэт’юз стаў альтэрнатыўным капітанам «Мэйпл Ліфс»[8]. 3 кастрычніка 2019 году ў першай гульні супраць «Атава Сэнатарз» аформіў дубль, стаўшы чацьвертым гульцом у гісторыі НХЛ, які правёў у кожным зь першых чатырох запар стартавых матчаў[9][10]. У наступным сэзоне ён быў уганараваны трафэем Марыса Рышара, набраўшы 66 пунктаў у рэгулярным сэзоне[11]. У плэй-оф Кубка Стэнлі «Таронта» саступілі «Манрэаль Канадыенз» зь лікам 4:3[12][13].

У матчы супраць «Вашынгтон Кэпіталз» у 2022 годзе.

Мэт’юз прапусьціў першыя тры матчы сэзону 2021—2022 гадоў праз траўму[14]. 4 красавіка 2022 году ўчыніў свой сёмы хет-трык у матчы супраць «Тампа Бэй Лайтнінг». Празь дзесяць дзён, 14 красавіка, амэрыканец набраў 100 пунктаў у рэгулярным сэзоне. 26 красавіка стаў першым гульцом «Мэйпл Ліфс», які ўлучыў 60 галоў за сэзон[15]. У плэй-оф Кубка Стэнлі, не зважаючы на добрыя вынікі гульца, «Мэйпл Ліфс» зазнала паразу ад «Тампа Бэй Лайтнінг» зь лікам 4:2[16]. 21 чэрвеня выйграў мэмарыяльны трафэй Гарта і ўзнагароду Тэда Ліндсэя[17]. 3 студзеня 2023 году паклаў на свой рахунак 500-ы пункт у кар’еры ў матчы супраць «Сэнт-Луіс Блюз»[18]. У плэй-оф 2023 году таронтаўцы перамаглі «Тампа Бэй Лайтнінг» зь лікам 4:2, але саступілі «Флорыда Пантэрз» зь лікам 4:1.

23 жніўня 2023 году спартовец падпісаў чарговы чатырохгадовы кантракт[19]. У сваіх першых двух пачатковых матчах сэзону гулец зрабіў два хет-трыкі, спачатку ў пераможным матчы супраць «Манрэаль Канадыенз», а на наступны дзень у пераможным матчы супраць «Мінэсота Ўайлд»[20]. Пазьней ён быў названы адным з чатырох капітанаў Матчу ўсіх зорак НХЛ 2024 году. 30 сакавіка 2024 году стаў дзявятым гульцом у гісторыі НХЛ, які дасягнуў адзнакі ў 60 галоў у другі раз за сэзон[21]. 6 красавіка 2024 году набраў сваё 100-ы пункт у сэзоне[22], другі раз у сваёй кар’еры. У канцы сэзону амэрыканец у трэці раз быў уганараваны трафэем Марыса Рышара[23]. 14 жніўня 2024 году зьмяніў Джона Таварэса, стаўшы капітанам «Таронта Мэйпл Ліфс». Мэт’юз стаў першым амэрыканцам, які стаў капітанам гэтай канадзкай дружыны[24]. 15 красавіка 2025 году хакеіст адзначыўся сваім 400-м голам у кар’еры ў матчы супраць «Бафала Сэйбрз», стаўшы шостым паводле хуткасьці гульцом, які дасягнуў гэтай адзнакі[25]. 3 студзеня 2026 году Мэт’юз закінуў сваю 421-ю шайбу, абышоўшы Матса Сундына і стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды за ўсю гісторыю[26].

  1. NHL.comНацыянальная хакейная ліга.
  2. Hockey Reference
  3. Auston Matthews broke an obscure record by Wayne Gretzky. 25Stanley (11.10.2018).
  4. Frustrated Matthews facing another spell on the sidelines. SportsNet (29.10.2018).
  5. Maple Leafs sign Auston Matthews to five-year contract extension. SportsNet (05.02.2019).
  6. Facts and Figures: Matthews gets 100th NHL goal in Maple Leafs win. NHL.com (15.02.2019).
  7. @jonassiegel [] — «Auston Matthews becomes the first player in Leafs history to score 30 goals in each of his first three NHL seasons.» — 26 лютого 2019. — (Тўіт праз Twitter).
  8. Tavares named captain of Maple Leafs, first in three seasons. NHL.com (02.10.2019). Архіўная копія ад 02.10.2019 г.
  9. Matthews scores twice, Maple Leafs beat Senators in opener // Yahoo Sports, 03.10.2019 г. Архіўная копія ад 04.10.2019 г.
  10. Zibanejad leads 3 Stars of the Week // NHL.com, 08.10.2019 г. Архіўная копія ад 07.10.2019 г.
  11. McDavid claims Art Ross, Matthews wins Maurice 'Rocket' Richard Trophy // SportsNet, 19.05.2021 г. Архіўная копія ад 23.04.2022 г.
  12. Mirtle, James. Make no mistake, the Maple Leafs losing this series would be the biggest collapse of them all // The Athletic, 30.05.2021 г. Архіўная копія ад 14.03.2022 г.
  13. 2021 Stanley Cup Playoffs: Canadiens pull off massive series comeback while Leafs head to offseason full of questions // The Athletic, 31.05.2021 г. Архіўная копія ад 14.03.2022 г.
  14. Maple Leafs' Auston Matthews undergoes successful wrist surgery // SportsNet, 13.08.2021 г. Архіўная копія ад 14.03.2022 г.
  15. Didtler, Mark. Matthews scores hat trick, ties Vaive's single-season franchise goal record as Leafs dominate Lightning // CBC Sports, 04.04.2022 г. Архіўная копія ад 05.04.2022 г.
  16. McCarthy, Dave (14.05.2022) Paul, Lightning win Game 7, eliminate Maple Leafs. NHL Enterprises, L. P.. Архіўная копія ад 15.05.2022 г.
  17. 2022 NHL Awards: Full list of winners. SportsNet (21.06.2022). Архіўная копія ад 22.06.2022 г.
  18. Dixon, Ryan (04.01.2023) Matthews hits 500-point milestone, Maple Leafs fall short in shootout vs. Blues. SportsNet. Архіўная копія ад 04.01.2023 г.
  19. Maple Leafs Re-sign Auston Matthews To Four-year Contract Extension. NHL.com (23.08.2023). Архіўная копія ад 23.08.2023 г.
  20. Maple Leafs' Auston Matthews opens season with 2 hat tricks. ESPN (15.10.2023). Архіўная копія ад 16.10.2023 г.
  21. Matthews is 9th ever with multiple 60-goal seasons. theScore.com (31.03.2024).
  22. Matthews gets 100th point, Maple Leaf's top Canadiens to gain in Atlantic. nhl.com (06.04.2024).
  23. Leafs star Auston Matthews finishes season with 69 goals. CTV News (17.04.2024).
  24. McCarthy, Dave (14.08.2024) Matthews named Maple Leafs captain, replaces Tavares. NHL.com.
  25. Maple Leafs’ Auston Matthews reaches 400 goals faster than Ovechkin. SportsNet (15.04.2025).
  26. McGran, Kevin (03.01.2026) Auston Matthews passes Mats Sundin for most goals in Maple Leafs history. Toronto Star.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]