Перайсьці да зьместу

Олівэр Кірх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Олівэр Кірх
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 жніўня 1982(1982-08-21)[1][2] (44 гады)
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2003 Фэрль[d] 32 (3)
2003—2007 Барусія Мёнхэнглядбах 22 (0)
2007—2010 Армінія Білефэльд 71 (7)
2010—2012 Кайзэрсьляўтэрн 50 (1)
2012—2013 Барусія Дортмунд II 6 (0)
2012—2015 Барусія Дортмунд 18 (1)
2015—2016 Падэрборн-07 7 (0)

Олівэр Кірх (па-нямецку: Oliver Kirch; нар. 21 жніўня 1982 году, Зост, Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, абаронца.

Пачаў кар’еру ў аматарскіх клюбах, пакуль летам 2003 году не перабраўся ў «Барусію» зь Мёнхэнглядбаху, але за 4 гады ў Глядбаху правёў усяго 22 гульні й не забіў ніводнага мяча. Пасьля гэтага ў 2007 годзе ён пераходзіць у «Армінію» зь Білефэльду, дзе праводзіць 71 матч і забівае ў іх 7 мячоў. Наступныя два сэзоны ён гуляе ў «Кайзэрсьляўтэрне», пасьля чаго пераходзіць у дортмундзкую «Барусію».

Олівэр Кірх аддае перавагу гульні ў паўабароне, але пры гэтым можа згуляць правага ўскрайняга абаронца.

«Барусія» Дортмунд:

  1. ↑ Oliver Kirch // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ OLIVER KIRCH // Argentine Soccer Database (гішп.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]