Олеў Йыгі
| Олеў Йыгі лац. Oleŭ Jygi | |
| Olev Jõgi | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Псэўданімы | Леа Мінімус па-эстонску: Leo Minimus |
| Нарадзіўся | 9 студзеня 1919 (107 гадоў) вёска Веске(et) воласьць Лейсі(et), павет Саарэмаа |
| Памёр | 27 студзеня 1989 Талін, Metsakalmistu |
| Пахаваны | |
| Дзеці | Mall Jõgi[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | журналіст, перакладчык, літаратурны крытык |
| Мова | эстонская |
| Узнагароды | |

Олеў Йыгі (па-эстонску: Olev Jõgi; псэўданім Леа Мінімус па-эстонску: Leo Minimus; нар. 9 студзеня 1919 г., вёска Веске(et), воласьць Лейсі(et), павет Саарэмаа — † 27 студзеня 1989 г., Талін) — эстонскі журналіст, перакладчык і літаратурны крытык[1][2][3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бацькі — Адо й Міна Йыгі[1]. З 1928 па 1934 год Олеў вучыўся ў пачатковай школе Лейсі, з 1934 па 1941 год — у Саарэмааскай гімназіі ў Курэсаарэ. Быў чальцом студэнцкага камітэта[4]. На конкурсе падрыхтаваных прамоў сярод вучняў у апошні год навучаньня, што арганізаваў культурны гурток гімназіі ў Курэсаарэ, Олеў Йыгі, выступіўшы на тэму: «Шляхамі эстонскай духоўнай культуры», заняў другое месца[5]. Навучаньне ў сярэдняй школе Курэсаарэ скончылася ў суботу 7 чэрвеня 1941 году[6].
З пачаткам Нямецка-савецкай вайны ён у чырвоным войску, а з 1944 году працаваў у рэдакцыі газэт «Tasuja» (Мсьцівец (бел.)) і «Punaväelane» (Чырвонаармеец (бел.)). З 1950 па 1956 год — вывучаў расейскую філялёгію ў Тартускім ўнівэрсытэце й асьпірантура да 1957 году ў інстытуце мовы й літаратуры пры Эстонскай акадэміі навук. Потым працаваў журналістам і з 1958 да 1983 год галоўным рэдактарам часопіса «Keel ja Kirjandus» (Мова і літаратура (бел.))[1].
Олеў Йыгі падрабязна аргумэнтовываў неабходнасьць вяртаньне спрадвечных эстонскіх назваў местам, мястэчкам і вуліцам у часы перабудовы[7][8].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выдаў зборнікі артыкулаў «Kirjandused koordinaadid» па-беларуску: Літаратурныя каардынаты (1963)[9], «Virvendused laugvees» па-беларуску: Мігаценьне ў ціхай вадзе (1973)[10], «Vaod ja varjud» па-беларуску: Барозны і цені (1975)[11], «Hetki ja viipeid» па-беларуску: Моманты і жэсты(1988)[12]. Пад рэдакцыяй Олева Йыгі быў апублікаваны на эстонскай мове ў 1968 годзе гістарычны раман Эрнста Сяргавы(et) «Давайце пісаць у месьце, зробім наша жыцьцё прасьцейшым». Таксама Олеў Йыгі быў рэдактарам некалькіх кніг эстонскіх пісьменьнікаў Альбэрта Ўўстулнда(et) й «Прыбярэжныя сосны» Арны Касемаа(et)(1986).
Праца Олева Йгі, як перакладчыкам[13], так і рэдактарам часопісу атрымала станоўчыя водгукі ў нашчадкаў:
| Заснавальнік часопіса, Олеў Йыгі, працаваў зусім у іншых абставінах. Ён выдатна выкарыстаў прабелы другой паловы 1950-х гадоў і з упартасьцю астраўляніна стварыў дзіўна сувэрэнны гуманітарны часопіс, нягледзячы на ідэалягічную прадузятасьць. Я асабліва цаню тое, што паміж агульнымі вокладкамі былі сабраны тры кіты кожнай нацыянальнай культуры: мова, літаратура й фальклёр. Вялікі дзеяч фінскіх гуманітарных навук, нябожчык Маці Куўсі, сурʼёзна зайздросьціў таму, што ім у Фінляндыі не было чаго супрацьпаставіць нашай Мове й Літаратуры. | ||
—Райн Вейдэман(et), [14] | ||
.
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1971 — Прэмія Эстонскай ССР па літаратуры[15].
- 1974 — Прэмія часопісу «Looming» за лепшыя творы, апублікаваныя ў 1974 годзе. Штогадовы агляд Олева Йыгі «Празаічны пэйзаж 1973 году» быў прызнаны годным прэміі «Стварэньне»[16].
- 1976 — Літаратурная прэмія імя Юхана Смуўла. У галіне літаратурнай крытыкі і журналістыкі прэміяй узнагароджаны Олеў Йыгі за працу «Vaod ja varjud. Valik kriitikat II» («Барозны і цені. Выбраная крытыка II» (бел.))[17][18].
- 1978 — Заслужаны пісьменьнік Эстонскай ССР[19].
- 1989 — Літаратурная прэмія імя Юхана Смула (пасьмяротна)[20].
Сям'я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дзеці — літаратуразнаўца Мал Йыгі(et), перакладчыца Цію Сандрак(et) і Яан Йыгі.
- У Олева Йыгі восем унукаў, у тым ліку паэт Міхкель Каэватс, дзяржаўны дарадца па лічбавых пытаньнях Мартэн Каэватс, гісторык Марэт Коплюс, гісторык Пія Сандра Сандрак[1].
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Йыгі перакладаў на эстонскую мову мастацкія літаратурныя творы з беларускай мовы, польскай мовы й расейскай мовы: творы Янкі Брыля, Васіля Быкава, Якуба Коласа, Івана Мележа, Кузьмы Чорнага, Ежы Анджэеўскага(pl), Станіслава Лема, Ільфа й Пятрова, Аляксандра Салжаніцына й інш.
Пераклады на эстонскую мову зь беларускай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| «Нам вельмі пашанцавала, што больш за 20 гадоў таму таленавіты пісьменьнік і навуковец Олеў Йыгі зацікавіўся ў Эстоніі беларускаю літаратурай. Я пазнаёміўся зь ім у 1953 годзе на ўрачыстасьцях, прысьвечаных 150 гадоваму юбілею Фрыдрыха Кройцвальда. У той час стала зразумела, што ён сурʼёзна цікавіцца нашай літаратурай і пачне перакладаць з арыгінальнай беларускай мовы.» | ||
|
|
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
на эстонскай мове[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
на расейскай мове[рэдагаваць | рэдагаваць код] |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 Jõgi, Olev Eesti biograafiline andmebaas. Eesti Kirjandusmuuseum.
- ↑ Eesti kirjanike liit. Ajarirja «Keel ja kirjandus». Olev Jõgi. (эст.) // Sirp ja vasar : газэта. — 3 veebruari 1989. — № 5 (2262). — С. 15.
- ↑ Союз писателей Эстонии. Редакция журнала «Кеэль и Кирьяндус». Олев Адович Йыги. (рас.) // Вечерний Таллинн : газэта. — 1 февраля 1989. — № 26 (13502/5496). — С. 4.
- ↑ Kuresaare eskkoolinoortest. (Вучні сярэдняй школы Курэсарэ (бел.)). (эст.) // Saarte Hääl : газэта. — 21 mai 1941. — № 76 (115). — С. 2.
- ↑ Keskkoolis võisteldi kõnelemises. (У старшай школе праходзіў конкурс аратарскіх навыкаў (бел.)). (эст.) // Saarte Hääl : газэта. — 26 veebruar 1941. — № 31 (80). — С. 3.
- ↑ Õppetöö Kuressaare Keskkoolis lõppes. (Вучоба ў Курэсаараскай сярэдняй школе скончылася (бел.)). (эст.) // Saarte Hääl : газэта. — 9 juuni 1941. — № 87 (126). — С. 4.
- ↑ Harry Õnnis. Nimedekomisjonis. // Saarte Hääl : päevaleht. — 2 märts 1989. — № 25 (6000). — С. 2.
- ↑ Olev Jügi. Veel vanades kohanimedes. (Яшчэ а старых тапонімах (бел.)). (эст.) // Sirp ja Vasar : ajaleht. — 10 oktoober 1986. — № 41. — С. 2, 4.
- ↑ Endel Priidel. O. Jõgi. «Kirjandused koordinaadid». (эст.) // Õhtuleht : газэта. — 2 jaanuar 1963. — № 1 (5594). — С. 3.
- ↑ Uus kritikaraamat па-беларуску: Новая кніга крытыкі. (эст.) // Õhtuleht : газэта. — 25 aprill 1973. — № 97 (8753). — С. 1.
- ↑ Part Lias. Moevabalt. mõõdutundega па-беларуску: Без моды з пачуцьцём меры (эст.) // Sirp ja Vasar : газэта. — 3 oktoober 1975. — № 40 (1660). — С. 6.
- ↑ Oskar Kuningas. Saaremaa kirjandusest saarlase pilgu läbi. Olev Jõgi 70 па-беларуску: Літаратура Саарэмаа вачыма астраўляніна. Олеву Йыгі 70. (эст.) // Saarte Hääl : Saare maakonna ajaleht. — 14 jaanuar 1989. — № 14. — С. 3.
- ↑ Lea Pild(et). Tõlkekriitik Olev Jõgi. Ühe tõlkemeetodi rehabiliteerimine stalinismijärgsel ajal па-беларуску: Крытык-перакладчык Олеў Йыгі. Рэабілітацыя метаду перакладу ў постсталінскую эпоху. (эст.) // Keel ja Kirjandus : Eesti Teaduste Akadeemia ja Eesti Kirjanike Liidu ajakiri. — märts 2019. — № 3. — С. 192—206.
- ↑ Rein Veidemann. 500 Keelt ja Kirjandust.Peatoimetaja peab ajakirja Eesti julgeolekustruktuuri osaks па-беларуску: 500 моў і літаратура. Галоўны рэдактар лічыць часопіс часткай эстонскай структуры бясьпекі. (эст.) // Eesti Päevaleht : газэта. — 28 august 1999. — № 197 (1244). — С. 7.
- ↑ Eesti kirjanduse aastapreemiad. (Штогадовая літаратурная прэмія Эстоніі (бел.)). (эст.) // Kodumaa : nädalaleht. — 31 märts 1971. — № 13 (649). — С. 5.
- ↑ «Loomingu» preemiate laureaadid. (Лаўрэаты прэміі «Loomingu». (бел.)) (эст.) // Kodumaa : nädalaleht. — 19 märts 1975. — № 12 (856). — С. 4.
- ↑ J. Smuuli nim. preemia laureaadid. (эст.) // Kodumaa : nädalaleht. — 24 märts 1976. — № 12 (909). — С. 2.
- ↑ ЭТА Лауреаты премии имени Юхана Смула. (Ляўрэаты прэміі імя Юхана Смула (бел.)) (рас.) // Вечерний Курьер (Вечерний Таллинн) : газэта. — 16 марта 1976. — № 61 (1103). — С. 3.
- ↑ Eesti NSV Ülemnõukogu Presiidiumi Seadlus (Указ Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР (бел.)) (эст.) // Rahva Hääl : газэта. — 27 august 1978. — № 199. — С. 1.
- ↑ ЭТА Литературные премии имени Ю. Смуула. (Літаратурныя прэміі імя Ю. Смула (бел.)) (рас.) // Вечерний Курьер (Вечерний Таллинн) : газэта. — 18 veebruar 1989. — № 41 (13 517/5511). — С. 1.
- ↑ D. Patõko. Ootan uusi kohtumisi. (Зь нецярпеньнем чакаю новых сустрэч (бел.)). (эст.) // Rahva Hääl : газэта. — 29 mai 1986. — № 125(13216). — С. 3.
- ↑ Lugege neid raamatuid. Ivan Melež. Inimesed soos. (эст.) // Õhtuleht : газэта. — 25 november 1964. — № 279. — С. 2.
- ↑ Vassil Bõkav. Kolmas rakett. Sotnikav (эст.) // Kodumaa : nädalaleht. — 29 märts 1978. — № 13 (1013). — С. 7.
- ↑ Häda märk. (эст.) // Televisioon : газэта. — 3 detsember 1984. — № 49. — С. 3.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Olev Jõgi raamatud. Digar. — digitalarhiiv.
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліну
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «За баявыя заслугі» (СССР)
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Эстонскія рэдактары
- Эстонскія літаратурныя крытыкі
- Эстонскія літаратары
- Эстонскія перакладчыкі
- Перакладчыкі зь беларускай мовы
- Перакладчыкі на эстонскую мову
- Выпускнікі Тартускага ўнівэрсытэту
- Заслужаныя пісьменьнікі Эстонскай ССР