Овэрдрафт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Овэрдрафт (анг. overdraft — празьмернае зьняцьцё) — кароткатэрміновая пазыка па бягучым рахунку, доступ да якой забясьпечаны па сродках аплатнай банкаўскай карткі, зыходзячы зь сярэднямесячнай сумы паступленьняў. Адсотак налічваецца толькі за выкарыстаную частку пазыкі, зьнятую з рахунка[1].

Пагашэньне пазыкі і налічаных адсоткаў адбываецца пры залічэньні на рахунак даходаў. Пагашаную суму дазваляецца выкарыстаць паўторна[2]. Пагатоў банк забірае адсоткі штомесяц, а асноўны доўг пагашаецца пасьля заканчэньня тэрміну пазыкі цягам году роўнымі долямі[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лана Сьвятліцкая. «Гасьцінец» — ад банка // Прамень : газэта. — Стоўпцы: 1 кастрычніка 2013. — № 72.
  2. ^ Уладзіслаў Кулецкі. «Патэлефануйце ў свой банк — сэканоміце час» // Зьвязда : газэта. — 23 кастрычніка 2013. — № 200 (27565). — С. 1, 7. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Натальля Багдановіч. «Сусед» у кішэні // Патрыёт : газэта. — Ушачы: 31 жніўня 2018.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]