Нірджа Бганот
Нірджа Бганот | |
| Дата нараджэньня | 7 верасьня 1963 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 5 верасьня 1986 (22 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | сьцюардэса, мадэлька |
| Месца працы | |
| Бацька | Гарыш Бганот[d] |
| Маці | Рама Бганот[d] |
| Узнагароды | |
Нірджа Бганот (7 верасьня 1963, Чандыгарх, Індыя — 5 верасьня 1986, Карачы, Пакістан) — індыйская сьцюардэса авіякампаніі Pan American World Airways, якая 5 верасьня 1986 року цаной уласнага жыцьця ўратавала большасьць пасажыраў рэйсу 73, захопленага палестынскімі тэрарыстамі ў Карачы (Пакістан). Пасьмяротная ляўрэатка «Кола Ашокі», першая жанчына і наймаладзейшая асоба, уганараваная гэтым ордэнам.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нірджа нарадзілася ў сям’і пэнджабскіх брагманаў. Бацька — журналіст; мела яшчэ двух братоў. Першую адукацыю атрымала ў сярэдняй школе ў Чандыгарху, пасьля Бганоты пераехалі ў Бамбэй. Тут Нірджа скончыла сярэднюю школу, коледж і пачала кар’еру мадэлькі.
У 1985 року Нірджу Бганот узялі на працу ў Pan American World Airways. Яна прайшла стажыяваньне ў Маямі (Флёрыда), адкуль вярнулася працаваць на пасадзе бартавой ахмістрыні. 5 верасьня 1986 року, калі яна на борце Боінгу 747—121 выконвала абавязкі галоўнай ахмістрыні, рэйс 73 па дарозе з Бамбэю да Нью-Ёрку рабіў пасадку ў Карачы (Пакістан), дзе быў захоплены чатырма тэрарыстамі групоўкі Абу Нідаля. На борце было 380 пасажыраў і 13 сябраў экіпажу. Нірджа Бганот пасьпела папярэдзіць пілётаў пра захоп, і яны ўцяклі з кабіны, каб ня даць магчымасьці тэрарыстам паляцець на Кіпр. Старэйшай у экіпажы засталася Нірджа, якая паспрабавала апанаваць сытуацыю. Тэрарысты з арганізацыі Абу Нідаля запатрабавалі ад яе сабраць пашпарты ўсіх пасажыраў, каб вызначыць сярод іх грамадзянаў ЗША, каб надалей забіць іх. Нірджа Бганот разам зь іншымі сьцюардэсамі схавала альбо зьнішчыла пашпарты ўсіх астатніх 43 амэрыканцаў (аднаго тэрарысты пасьпелі забіць), каб палестынцы іх не знайшлі.
Праз 17 гадзінаў пасьля захопу тэрарысты распачалі страляніну і заклалі выбуховыя прылады. Бганот адкрыла адныя зь дзьвярэй самалёту, але не ўцякла сама, а стала дапамагаць выбрацца пасажырам. Заўважыўшы гэта, тэрарысты забілі яе стрэлам ва ўпор.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нірджа Бганот ня толькі ўратавала жыцьці пасажыраў, але дзякуючы раньняй рэакцыі пазбавіла тэрарыстаў магчымасьці ўвогуле падняцца ў паветра. За свой подзьвіг яна была пасьмяротна ўганараваная найвышэйшай вайсковай узнагароды Індыі, надаванай у мірны час — Кола Ашокі — стаўшы наймаладзейшай атрымальніцай, а таксама першай жанчынай-атрымальніцай гэтага ордэна.
У 2004 року Пошта Індыі выдала памятную марку ў ейны гонар.
Ейная сям’я заснавала дзьве штогадовыя прэміі імя Нірджы Бганот, адну зь якіх уручаюць міжнароднаму ўдзельніку самалётнага экіпажу, які пераўзышоў свае абавязкі; другую — індыйцы, якая, сутыкнуўшыся з сацыяльнай несправядлівасьцю, адважна процістаяла ёй і дапамагла пераадолець яе іншым жанчынам.
7-гадовы хлопчык, жыцьцё якога яна ўратавала, дзякуючы ейнаму прыкладу стаў капітанам пасажырскага летака.
У 2016 року выйшаў індыйскі фільм Нірджа, які апавядае пра ейны подзьвіг.
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кола Ашокі (1987, Індыя)
- ордэн Пакістану (1987, Пакістан)
- Узнагарода за гераізме Фундацыі бясьпекі палётаў (1987, ЗША)
- «Справядлівасьць за злачынствы» (2005, ЗША)
- «Асаблівая адвага» (2006, ЗША)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 7 верасьня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Памерлі 5 верасьня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ад пальнай зброі
- Сьцюарды і сьцюардэсы
- Ахвяры тэрактаў
- Ахвяры масавых забойстваў
- Індыйскія фотамадэлі і фотамадэлькі
- Выпускнікі коледжу сьвятога Ксавэрыя (Мумбаі)
- Кавалеры ордэна „Кола Ашокі“
- Кавалеры ордэна «Нішан-э-Пакістан»
- Нарадзіліся ў Чандыгарху
- Памерлі ў Карачы
- Pan American World Airways