Нікляс Эдын
| Нікляс Эдын | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-швэдзку: Niklas Edin |
| Нарадзіўся | 6 ліпеня 1985[1] (40 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | кэрлер |
Ю́ган Ні́кляс Э́дын (па-швэдзку: Johan Niklas Edin; 6 ліпеня 1985 году) — швэдзкі кэрлінгіст, які выступае на пазыцыі скіпа. Алімпійскі чэмпіён, шматразовы пераможца чэмпіянатаў сьвету і Эўропы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эдын адначасна займаўся дзесяцьцю рознымі відамі спорту, перш чым пачаць займацца кэрлінгам, да якога далучыўся ў 1999 годзе. У 2009 годзе ўпершыню перамог у чэмпіянаце Швэцыі[2]. У тым жа годзе ўпершыню стаў чэмпіёнам Эўропы. Сэзон 2012—2013 гадоў стаў найлепшым для спартоўца да таго часу. Акрамя чарговай перамогі на чэмпіянаце Эўропы, кэрлінгіст стаў чэмпіёнам сьвету. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году зборная Швэцыі заняла першае месца пасьля агульнага турніру, маючы на балянсе перамог і паразаў лік 8:1, але ў паўфінале каманда саступіла ў напружаным матчы зборнай Вялікабрытаніі. У выніку Эдын здабыў бронзавы мэдаль.
У траўні 2014 году каманда была крыху перафармаваная[3]. Яна трымалася два гады, здолеўшы за гэты час чарговы раз стаць чэмпіянамі Эўропы і сьвету. У час сэзону 2016—2017 гадоў новым гульцом на пазыцыі другога стаў Расмус Урана. З таго часу вынікі яшчэ больш палепшыліся. За пяць гадоў запар з 2018 па 2022 гады гэтая швэдзкая каманда чатыры разы рабілася чэмпіёнам сьвету (турнір 2020 году быў адменены праз пошасьць каранавірусу). На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году швэды ўзялі срэбра, саступіўшы ў фінале зборнай ЗША. У рэшце, на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году спартовец стаў чэмпіёнам сьвету.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Edin, Johan Niklas // Sveriges befolkning 2000 (шв.) — Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
- ↑ Landlagsspelare genom tidernaa — Herrar (E) Архіўная копія ад 07.07.2020 г.
- ↑ Edin och Eriksson bilder supercurlinglag. Nya Wermlands-Tidningen (13.05.2014).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на Сусьветным кэрлінгу.
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Швэцыі
- Швэдзкія кэрлінгісты
- Кэрлінгісты і кэрлінгісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году
- Кэрлінгісты і кэрлінгісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году
- Кэрлінгісты і кэрлінгісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году
- Кэрлінгісты і кэрлінгісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году