Ніка Прэўц
| Ніка Прэўц | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзілася | 15 сакавіка 2005[1][2] (20 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | скакуха з трампліну |
Ні́ка Прэўц (па-славенску: Nika Prevc; нар. 15 сакавіка 2005 году) — славенская скакуха на лыжах з трампліну. Шматразовая чэмпіёнка сьвету. Ейныя браты Пэтэр, Цэнэ і Домэн таксама прафэсійна займаюцца ці займаліся скачкамі з трампліну[3][4].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Прэўц афіцыйна дэбютавала ў скачках з трампліну 5 жніўня 2018 году ў веку 13 гадоў на Кубку Альпаў у Клінгенталі. Амаль роўна праз год, 4 жніўня 2019 году, яна атрымала сваю першую перамогу ў Кубку Альпаў на тым жа месцы. У сэзоне 2020—2021 гадоў дэбютавала ў Кантынэнтальным кубку. У лютым 2023 году спартоўка ўпершыню ўзышла на подыюм этапу Кубка сьвету пасьля таго, як заняла трэцяе месца ў Гінцэнбаху[5].
Сэзон 2023—2024 гадоў стаў прарыўным у ейнай кар’еры. 16 сьнежня 2023 году ў Энгельбэргу Прэўц атрымала сваю першую індывідуальную перамогу на Кубку сьвету, абышоўшы сваю суайчыньніцу Эму Клінэц[6]. Затым яна перамагла ў агульным заліку першага Туру двух начэй, атрымаўшы перамогу ў Гарміш-Партэнкірхэне і заняўшы пятае месца ў Обэрстдорфе[7]. У студзені 2024 году пасьля перамогу ў Філяху яна ачоліла агульны залік Кубка сьвету[8]. У выніку славенка завяршыла сэзон на першым месцы з 1454 пунктамі, адсьвяткаваўшы 7 перамог у 24 этапах. У наступным сэзоне яна паўтарыла посьпех як у Туры двух начэй, гэтак і Кубка сьвету.
На чэмпіянаце сьвету 2025 году ў Тронгэйме Прэўц стала чэмпіёнкай сьвету ў абедзьвюх жаночых індывідуальных дысцыплінах, стаўшы першай жанчынай, якая ўзала два індывідуальныя залатыя мэдалі на адным чэмпіянаце[9][10]. У зьмяшаных зьмешаных камандных спаборніцтвах яна была другою[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.eurosport.com/ski-jumping/nika-prevc_prs610616/person.shtml
- ↑ база зьвестак МФЛС (анг.)
- ↑ Mama Petra Prevca: Strah me je! A ne na zaletišču, nekje drugje
- ↑ Nika Prevc potrdila skupno zmago v alpskem pokalu. Žurnal24 (13.03.2021).
- ↑ Dvojne slovenske stopničke v Hinzenbachu. Sportklub (10.02.2023).
- ↑ Četrta zmaga družine Prevc v Engelbergu – Nika prvič na najvišji stopnički. RTV Slovenija (16.12.2023).
- ↑ Nika Prevc zmagovalka turneje dveh večerov. Sloski (01.01.2024).
- ↑ Nika Prevc brez prave tekmice v Beljaku skočila na vrh skupnega seštevka!. RTV Slovenija (03.01.2024).
- ↑ Nika Prevc spisala zgodovino, to ni uspelo še nobeni doslej!. Ekipa (07.03.2025).
- ↑ Nika Prevc junakinja Trondheima: zlata tudi na veliki skakalnici. RTV Slovenija (07.03.2025).
- ↑ Sloveniji srebrna medalja na mešani ekipni tekmi!. RTV Slovenija (05.03.2025).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на FIS