Ніка Пас
| Ніка Пас | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 верасьня 2004[1] (22 гады) | |
| Рост | 1,85 м | |
| Пазыцыя | атакуючы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Кома | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2022—2024 | Рэал М. Кастыльля[d] | 49 (11) |
| 2023—2024 | Рэал Мадрыд | 4 (1) |
| 2024— | Кома | 46 (10) |
| Зборныя | ||
| 2022 | Аргентына (да 20)[d] | 8 (4) |
| 2024— | Аргентына | 6 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ні́ка Пас (па-гішпанску: Nico Paz; нар. 8 верасьня 2004 году) — аргентынскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клюбу «Кома» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Сын былога футбаліста зборнай Аргентыны Паблё Паса, які гуляў на чэмпіянаце сьвету 1998 году[2][3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пас далучыўся да акадэміі мадрыдзкага «Рэалу» ў 2016 годзе[4]. Спачатку пачынаў як цэнтральны абаронца, але зь цягам часу перамясьціўся ў напад. 8 лістапада 2023 году паўабаронца запачаткаваў выступы ў асноўным складзе мадрыдцаў, зьявіўшыся ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць партугальскай «Брагі», выйшаўшы на замену на 77-й хвіліне замест Фэдэрыка Вальвэрдэ[5][6]. 11 лістапада 2023 году аргентынец дэбютаваў у Ля Лізе ў матчы супраць «Валенсіі», у якім мадрыдцы перамаглі зь лікам 5:1. Тады Пас таксама выйшаў на поле на замену на 82-й хвіліне Дані Карвахаля[7][8]. 25 жніўня 2024 году футбаліст склаў чатырохгадовы кантракт з клюбам «Кома», які нядаўна далучыўся да Сэрыі А[9][10]. На наступны дзень ён дэбютаваў, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Кальяры»[11]. Перад пачаткам сэзону 2025—2026 гадоў узяў сабе 10-ы нумар.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пас меў мажлівасьць абраць Гішпанію ці Аргентыну, дзе выступаў на міжнародным узроўні. У сакавіку 2022 году быў выкліканы да складу зборнай Аргентыны[2][12]. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай дружыны 15 кастрычніка 2024 году ў матчы супраць зборнай Балівіі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2024
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2024
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ UEFA.com, UEFA.com (анг.) — 1998.
- 1 2 Hall, Andy (07.03.2022) Who is Nico Paz? From Real Madrid’s youth academy to the Argentina senior side. en.as.com. Архіўная копія ад 04.11.2022 г.
- ↑ Sánchez, Borja (07.03.2022) ¿Quiénes son Nico Paz y Alejandro Garnacho, los talentos españoles que sorprendieron a Scaloni?. elespanol.com. Архіўная копія ад 17.04.2022 г.
- ↑ Profile. Real Madrid CF. Архіўная копія ад 23.04.2022 г.
- ↑ Nico Paz makes his Real Madrid debut. Real Madrid CF (08.11.2023). Архіўная копія ад 09.11.2023 г.
- ↑ Real Madrid-Braga: UEFA Champions League 2023/24 Group stage. UEFA (08.11.2023). Архіўная копія ад 08.11.2023 г.
- ↑ Real Madrid vs Valencia CF. La Liga (11.11.2023). Архіўная копія ад 19.07.2023 г.
- ↑ Real Madrid 5–1 Valencia: Player ratings as Los Blancos run riot. 90min (11.11.2023). Архіўная копія ад 12.11.2023 г.
- ↑ Como 1907 annuncia l'astro nascente del Real Madrid e nazionale giovanile argentino Nico Paz. Como 1907 (25.08.2024). Архіўная копія ад 29.08.2024 г.
- ↑ Official Announcement: Nico Paz. Real Madrid CF (25.08.2024).
- ↑ Serie A <nowiki>. Football Italia (26.08.2024).
- ↑ Caballero, Jorge (07.03.2022) ¿Quiénes son Nico Paz y Alejandro Garnacho, los talentos españoles que sorprendieron a Scaloni?. Marca. Архіўная копія ад 26.03.2022 г.