Перайсьці да зьместу

Нікадэм Іваноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікадэм Іваноўскі
польск. Nikodem Erazm Iwanowski
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1844(1844)
Парагі, Жамойць
Памёр 23 студзеня 1931
Парагі, Жамойць
Жонка Караліна Іваноўская
Дзеці Сафія Іванаўскайце-Пшыбіляўскене, Марыя Іванаўскайце-Ластаўскене, Густаў Іваноўскі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Мастак, пісьменьнік, публіцыст
Мова Польская
Значныя творы Biała dziewica (1883)

Нікадэм Эразм Іваноўскі (па-польску: Nikodem Erazm Iwanowski; па-летувіску: Nikodemas Erazmas Ivanovskis; 1844, маёнтак Парагі, Жамойць – 23 студзеня 1931, маёнтак Парагі, Жамойць, Летува) – польскамоўны пісьменьнік, мастак, публіцыст і бацька пісьменьніцаў Лазьдзіну Пяледа[1].

Бацькамі Нікадэма былі Ксавер Фэлікс Іваноўскі і Юзэфа Тамашэвіч. Дзед – Ян Іваноўскі быў судзьдзёй Шавельскага павету[2].

Род Іваноўскіх паходзіў з ваколіцаў Полацку, гэта значыць зь беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага, адкуль у 1684 годзе прыехаў у Жамойць[3].

Нікадэм навучаўся жывапісу ў Варшаве і Мюнхэне (у траўні 1869 г. падаў дакумэнты ў Акадэмію прыгожых мастацтваў – Antikenklasse: паступіў 12 красавіка 1870 г.). Пэўны час жыў таксама ў Варшаве[4].

Пісаў артыкулы для «Biesiada Literacka», а таксама аповесьці, вершы і баляды на польскай мове. Ліставаўся зь вядучымі польскімі пісьменьніцамі таго часу: Элізай Ажэшкай і Марыяй Канапніцкай[5].

Як жывапісец ён вядомы сваімі рэлігійнымі карцінамі, знойдзенымі ў жамойцкіх касьцёлах. Дочкамі Нікадэма былі сёстры Іваноўскія: Сафія Іванаўскайце-Пшыбіляўскене і Марыя Іванаўскайце-Ластаўскене, якія разам выкарыстоўвалі псэўданім Lazdynų Pelėda (Ляшчынная Сава).

Зь іх Марыя спачатку пісала па-польску для польскіх часопісаў. Пазьней абедзьве сястры пісалі па-летувіску. Іхны бацька Нікадэм Іваноўскі размаўляў у тым ліку і па-летувіску, але пісаў па-польску.

1883: Biała dziewica: powieść.

1886: Parya: powieść indyjska.

1907: Iš po žemės šventos.

  1. ^ Giedrius Židonis, Jowita Niewulis-Grablunas, Nikodem Erazm Iwanowski: korespondencja i wspomnienia (Eliza Orzeszkowa, Maria Konopnicka), Kaunas, Lietuvos sveikatos mokslų universitetas, 2024, ISBN: 9786094756016
  2. ^ I. Królewska Akademia Sztuk Pięknych..., [w:] H. Stępień, M. Liczbińska, Artyści polscy w środowisku monachijskim w latach 1828-1914 (materiały źródłowe), wyd. II, Kraków: Agencja Wydawniczo-Reklamowa Chors, 1994, s. 9, ISBN 83-903086-1-4.
  3. ^ I. Królewska Akademia Sztuk Pięknych..., [w:] H. Stępień, M. Liczbińska, Artyści polscy w środowisku monachijskim w latach 1828-1914 (materiały źródłowe), wyd. II, Kraków: Agencja Wydawniczo-Reklamowa Chors, 1994, s. 9, ISBN 83-903086-1-4.
  4. ^ Giedrius Židonis, Jowita Niewulis-Grablunas, Nikodem Erazm Iwanowski: korespondencja i wspomnienia (Eliza Orzeszkowa, Maria Konopnicka), Kaunas, Lietuvos sveikatos mokslų universitetas, 2024, ISBN: 9786094756016
  5. ^ Giedrius Židonis, Jowita Niewulis-Grablunas, Nikodem Erazm Iwanowski: korespondencja i wspomnienia (Eliza Orzeszkowa, Maria Konopnicka), Kaunas, Lietuvos sveikatos mokslų universitetas, 2024, ISBN: 9786094756016