Перайсьці да зьместу

Нёман (1932)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нёман
Пэрыядычнасьць раз у месяц
Адрас Вільня, Кальварыйская вуліца, дом 53—2. (па-летувіску: Kalvarijų gatvė 53)
Выдавец Станіслаў Язэпавіч Станкевіч, Эдуард Будзька
Галоўны рэдактар Пётра Сергіевіч, Станіслаў Язэпавіч Станкевіч
Дата заснаваньня 1932
Мова беларуская
Аб’ём 34—52 старонакі

«Нёман»[1] — літаратурна-мастацка-навуковы месячнік у Заходняе Беларусі. Выдаваўся з студзеня 1932 году да сьнежня 1932 году ў Вільні на беларускай мове. Выйшлі 5 нумароў. Орган Таварыства Беларускай Школы. Друкаваўся ў Беларускай друкарні імя «Францішка Скарыны», Завальная вуліца, дом 6—10. (па-летувіску: Pylimo gatvė 6) (54°40′57.75″ пн. ш. 25°16′47.08″ у. д. / 54.6827083° пн. ш. 25.2797444° у. д. / 54.6827083; 25.2797444). Нумар 5 часопіса ў друкарні Я. Левіна, Нямецкая вуліца, дом 22. (па-летувіску: Vokiečių gatvė 22).

У «Нёмне» меліся адзьдзелы: літаратурны (вершы й апавяданьні), мастацкі, навуковы (літаратурная й навуковая крытыка, гісторыя Беларусі, гісторыя беларускага права і інш.), этнаграфічны (беларускія народныя песьні з нотамі і інш.) Таксама асьвятляліся праявы беларускага культурнага жыцьцья й кнігапісу ў рубрыцы «Культурная хроніка».

  1. ^ Арсень Ліс. «Нёман». // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1999 Т. 5: М — Пуд. — С. 323.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]