Перайсьці да зьместу

Нёманская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Нёманская»[1] — спэцгас, у Гарадзенскім раёне. Поўная назва Гарадзенскае абласное аб’яднаньне спэцсаўгасаў «Нёманскае»[a]. Было заснаванае ў 1977 годзе. Галоўная сядзіба месьцілася ў Гарадзенскім раёне ў лесе Пышкі (цяпер лес Пышкі ўключаны ў склад места Горадня).

«Нёманская» мела галоўную ўправу ў лесе Пышкі. Па стане на 1989 год мела аддзяленьне ў месьце Ліда, а таксама спэцгасы:

«Нёманская» галоўную задачу мела вырошчваць саджанцы дзерава, кустоў, рассаду кветак і расьлінаў, пакаёвых кветак, сямян для азеляненьня местаў і вёсак.

Спэцгас прадаваў свае расьліны празь сетку дзяржаўных кветкавых крамаў.

Грамадзкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Па стане на 1989 год спэцгас меў сваю ўласную бібліятэку.

  1. ↑ Па-расейску: "Гродненское областное объединение спецсовхозов «Неманское»".
  1. ↑ Гродно. Энциклопедический справочник /Белоруская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989.—438 с., [12] л. ил.: ил., с. 292.