Нэшвіл (футбольны клюб)
Выгляд
| Нэшвіл | |
| Поўная назва | Nashville SC |
|---|---|
| Заснаваны | 2017 |
| Горад | Нэшвіл, ЗША |
| Стадыён | Джэадыс Парк Умяшчальнасьць: 30 000 |
| Кіраўнік | Джон Інгрэм[d] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | МЛС |
| · 2025 | Канфэрэнцыя: 6 месца (агулам 11 месца) Плэй-оф: першы раўнд |
nashvillesc.com (анг.) | |
«Нэ́швіл» (па-ангельску: Nashville) ― амэрыканскі футбольны клюб, які месьціцца ў Нэшвіле штату Тэнэсі. Спаборнічае ў МЛС. Каманда згуляла два сэзоны ў Чэмпіёншыпе УСЛ перш чым далучыцца да МЛС як каманда-пашырэньне. Клюб ладзіць свае хатнія матчы на Джэадыс Парк, які ёсьць найбуйнейшым стадыёнам у ЗША, прызначаным выключна для футболу. Асноўным уладальнікам клюбу ёсьць Джон Інгрэм, уладальнік Ingram Industries, разам з інвэстарамі і сям’ёй Тэрнэраў, якія таксама маюць ва ўласнасьці сетку крамаў Dollar General.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладальнік Адкрытага кубка ЗША:
- 2025