Нэлі Аркан
Нэлí Аркáн (па-француску: Nelly Arcan; 5 сакавіка 1973, Ляк-Мэганцік, правінцыя Квэбэк, Канада — 24 верасьня 2009, Манрэаль, Канада) — квэбэцкая, канадзкая пісьменьніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нэлі Аркан з падлеткавага ўзросту цікавілася літаратурай. У той час яна заўзята чытала раманы Стывэна Кінга. З часам яна пачала цікавіцца больш разнастайнымі літаратурнымі творамі, а таксама філязофіяй. На яе асабліва паўплывалі філёзаф Ніцшэ і паэт Лятрэмон[1].
У 1994 годзе паступіла ў Квэбэцкі ўнівэрсытэт у Манрэалі, спэцыяльнасьць "літаратуразнаўства"[2].
Жыла і працавала ў Канадзе.
24 верасьня 2009 Нэлі Аркан была знойдзеная нежывой у сваёй кватэры ў Плято Мон-Руаяль у Манрэалі. Ейнае самагубства праз павешаньне выклікала шок у літаратурным і культурным сьвеце[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісьменьніца была скрайняй нігілісткай[4]. Галоўныя тэмы ейнай творчасьці – уплыў іміджу на жанчынаў, страх перад старэньнем, жаданьне спадабацца любым коштам, сэксуальнасьць, ператварэньне цела ў тавар і самагубства[5].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• 2001: Putain, éditions du Seuil (ISBN 978-2020557177)
• 2003: La Ride (nouvelle)
• 2006: Cocaïne et Chihuahuas (nouvelle)30 ; Saoule (nouvelle)
• 2004: Folle, éditions du Seuil (ISBN 978-2020837903)
• 2007: L'Enfant dans le miroir, éditions Marchand de feuilles (ISBN 978-2922944365)
• 2007: À ciel ouvert, éditions du Seuil (ISBN 978-2757817506)
• 2009: Paradis, clef en main, éditions Coups de Tête (ISBN 978-2923603216)
• 2011: Burqa de chair, éditions du Seuil (ISBN 978-2021028829), publication posthume - préface de Nancy Huston ("Arcan, philosophe")
• 2013: Premières Amours. Histoires de filles (collectif), Les éditions de la courte échelle (ISBN 978-2-89651-860-9)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Eloïse Delsart, Nelly Arcan – L’Enfant dans le miroir. Multiplicité des identités et égarement de soi, postface de Jacques Henric, PULIM, 2018.
- ^ Eloïse Delsart, Nelly Arcan – L’Enfant dans le miroir. Multiplicité des identités et égarement de soi, postface de Jacques Henric, PULIM, 2018.
- ^ David Hughes, «Hommages à Nelly Arcan», La Presse, 28 septembre 2009, https://www.lapresse.ca/debats/votre-opinion/200909/28/01-906295-hommages-a-nelly-arcan.php
- ^ «Putain, de Nelly Arcan: le feuilleton littéraire de Camille Laurens», Le Monde, 15 septembre 2019, https://www.lemonde.fr/livres/article/2019/09/15/putain-de-nelly-arcan-le-feuilleton-litteraire-de-camille-laurens_5510656_3260.html
- ^ Guy A. Lepage, Dany Turcotte, «Entrevue de Nelly Arcan», Tout le monde en parle, 16 septembre 2007.