Перайсьці да зьместу

Нуэва-Лёха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нуэва-Лоха»)
Нуэва-Лёха
гішп. Nueva Loja
Населены пункт
Сьцяг
Краіна Эквадор
Правінцыя Сукумбіяс
Дата заснаваньня 5 траўня 1971
Геаграфія
Плошча
  • 17,81 км²[1]
Вышыня НУМ 297 м
Часавы пас UTC-5
Каардынаты 0°05′05″ пн. ш. 76°52′58″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы Neolojana і Neolojano
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 593 6
Паштовы індэкс EC210150
Сайт lagoagrio.gob.ec (гішп.)
Нуэва-Лёха на мапе Эквадору
Нуэва-Лёха
Нуэва-Лёха
Нуэва-Лёха

Нуэ́ва-Лёха (па-гішпанску: Nueva Loja), таксама вядомы як Ля́ґа-А́ґрыё — горад у Эквадоры, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Сукумбіяс. Месьціцца ў лясох па-над прытокамі Амазонкі, цэнтар нафтаздабываючай прамысловасьці. Паўстаў у 1960-х гадох пасьля адкрыцьця нафтавых радовішчаў і пачатку іхняй эксплюатацыі амэрыканскімі кампаніямі, у першую чаргу TEXACO. Насельніцтва — 34 505 чалавек (2001).

Нуэва-Лёха: з гішпанскае «Новая Лёха», у гонар гораду Лёха, адміністрацыйнага цэнтру аднайменнай правінцыі на поўдні Эквадору, адкуль паходзілі большасьць першапасяленцаў гэтага гораду.

Ляґа-Аґрыё: з гішпанскае «Кіслае возера», калька з ангельскае Sour Lake, мястэчка ў амэрыканскім штаце Тэхас, дзе месьціцца цэнтральная сядзіба нафтавае кампаніі TEXACO.