Перайсьці да зьместу

Нумія Вэра-Міляна Монца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэра-Міляна

Заснаваны 1981
Арэна PalaIper
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А1
2023—2024 3 месца
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вэра-Міляна (па-італьянску: Vero Volley Milano) — італьянскі жаночы валейбольны клюб з Монцы, якое месьціцца ля Міляну. Акрамя жаночнай каманды існуе мужчынскі клюб у структуры спартовага таварыства.

Валейбольная сэкцыя аб’яднанага спартовага клюбу «Про Вікторыя» была створаная ў 1981 годзе дзеля забесьпячэньня мясцовай супольнасьці рэгулярнай і арганізаванай спартовай дзейнасьцю. Празь некалькі гадоў клюб быў рэарганізаваны, у выніку чаго былі створаныя прафэсійныя мужчынская і жаночая каманды. У 2002 годзе клюб стварыў тэхнічны аддзел, які забясьпечваў лепшую падтрымку сваім камандам[4].

Валейбалісткі клюбу падчас сэзону 2016—2017 гадоў.

9 верасьня 2008 году «Про Вікторыя» была адным зь сямі валейбольных клюбаў з рэгіёну Лямбардыі, якія заклалі кансорцыюм пад назвай «Вэра», які пачаў базавацца ў Монцы. Кансорцыюм быў распрацаваны, каб забясьпечыць дапаможную структуру для сваіх сябраў праз арганізацыйныя стратэгіі, каб прапанаваць рэгіёну фізычную актыўнасьць і спартовую сацыялізацыю, з акцэнтам на моладзь[5]. Пасьля таго, як кансорцыюм больш засяродзіўся на мужчынскай камандзе клюбу, «Про Вікторыя» больш увагі пачала надаваць жаночай камандзе і моладзевых дружынах[4]. У 2013 годзе жаночая каманда прасунулася ў Сэрыю А2, а ў 2016 годзе прабілася ў Сэрыю А1[6].

У Сэрыі А1 каманда выступала пад назваў «Саўгельля», згодна з назвай шэрагу тавараў фармацэўтычнай кампаніі Viatris, якая стала адным з спонсараў клюбу. Першы вялікі посьпех да каманды з Монцы прыйшоў у 2019 годзе, калі яна здабыла Кубак выкліку ЭКВ, а ў плэй-оф чэмпіянату Італіі дакрочыла да паўфіналу. У 2021 годзе «Саўгельля» стала ўладальнікам свайго другога эўрапейскага трафэю, адолеўшы ў фінале Кубка ЭКВ турэцкі «Галатасарай». У рэгулярным першынстве таго году каманда была трэцяй, зноў спыніўшыся ў паўфінале, дзе саступіла камандзе «Ігар Гаргандзоля».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]