Нона Гапрындашвілі
Нона Гапрындашвілі (па-грузінску: ნონა გაფრინდაშვილი; нар. 3 траўня 1941) - грузінская шахматная грасмайстарка. Адметная сваім стылем гульні, былая чэмпіёнка з 1962 да 1978, і ў 1978 стала першай жанчынай, якая атрымала тытул грасмайстра FIDE. Уведзеная ў сусьветную залю славы шахматаў у 2013 і атрымала Прэзыдэнцкі ордэн дасканаласьці (Грузія) ў 2015.
Гапрындашвілі пачала гуляць у шахматы, калі ёй было 5 год; у 1954 яна пераехала ў Тбілісі, каб трэніравацца з грасмайстрамі. У 1962 стала чэмпіёнкай сьвету пасьля ашаламляльнай перамогі супраць дзейнай чэмпіёнкі Лізаветы Быкавай. Гэтай перамогай яна заслужыла па ўсёй Грузіі прызнаньне. Яна пасьпяхова абараняла тытул чатыры разы: тройчы супраць Алы Кушнір і аднойчы супраць Наны Александрыі. У 1978 страціла тытул на карысьць Маі Чыбурданідзэ. Гапрындашвілі за сваю кар'еру выступала ў мужчынскіх турнірах, у тым ліку заваявала тытул грасмайстра на міжнародным турніры Лон-Пайн. Рэгулярна спаборнічала ў жаночых чэмпіянатах сярод ветэранаў.
Акрамя сваёй шахматнай кар'еры, Гапрындашвілі актыўна прысутнічала ў грузінскай палітыцы: была дэпутаткай Вярхошнага Савета Грузінскай ССР, прэзыдэнтам Грузінскага Нацыянальнага Алімпійскага Камітэта, і чальцом групы Народнага Сходу, якая арганізавала пратэсты 2011 року. У 2021 року Гапрындашвілі падала ў суд на Netflix пасьля таго, як яе няправільна паказалі ў Каралеўскім гамбіце, што яна ніколі не гуляла супраць мужчын; Netflix пагадзіўся ў 2022 року.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код][рэдагаваць]
- Мэдыяфайлы пра Нону Гапрындашвілі на Wikimedia Commons
- Профіль Ноны Гапрындашвілі ў FIDE
- Шахматныя партыі Ноны Гапрындашвілі на 365Chess.com
- Профіль і партыі Ноны Гапрындашвілі на Chessgames.com