Перайсьці да зьместу

Новы Двор Крулеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новы Двор Крулеўскі
польск. Nowy Dwór Królewski
Населены пункт
Краіна Польшча
Ваяводзтва Куяўска-Паморскае
Павет Хэлмінскі
Гміна Папова Біскупе
Геаграфія
Плошча 3,37 км²
Часавы пас
Каардынаты 53°16′07″ пн. ш. 18°35′20″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 190 чал. (2006)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 56
Паштовы індэкс 86-221
Нумарны знак CCH
Новы Двор Крулеўскі на мапе Польшчы
Новы Двор Крулеўскі
Новы Двор Крулеўскі
Новы Двор Крулеўскі

Но́вы Двор Круле́ўскі (па-польску: Nowy Dwór Królewski) — вёска ў Хэлмінскім павеце Куяўска-Паморскага ваяводзтва. Уваходзіць у склад Гміны Папова Біскупе. Насельніцтва на 2006 год — 190 чал.

Знаходзіцца на Хэлмінскай зямлі, за 9 км ад места Хэлмжа.

Найбліжэйшыя паселішчы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паселішча Адлегласьць (км)
Немчык 1
Фальгова 2
Стаў 2
Уроцлаўкі 2
Бартлева 3
Фірлюс 3
Папова Біскупе 3
Блахта 4
Тытлева 4
Ліпінэк 4
Паселішча Адлегласьць (км)
Лынец 9
Пянткова 9
Наполе 9
Закжэва 9
Зэльгна-Бэздул 9
Вабч 9
Маланкова 9
Рубенец 9
Віткова 9
Вабч Калёнія 9

Першы пісьмовы ўспамін пра паселішча датуецца 1398 годам. Паводле гэтых зьвестак у Новым Двары Крулеўскім гадавалі коняў (32), скаціну (20), авечак (215) і сьвіньняў (90). У пазьнейшых дакумэнтах і хроніках мясьціна выступае пад нямецкімі назвамі Nuwenhof, Nuwenhuf, Nuwemhoff, Koenigliche Neuhof.[1]

У 1398—1421 гадох тут разьмяшчаўся фальварак Тэўтонскага ордэна. Ад 1505 году вёска перайшла ў валоданьне Хэлмінскага біскупства (разам зь мясцовасьцямі Папова Біскупе і Гжэгаж).[1]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Новы Двор Крулеўскі апынуўся ў складзе Заходняй Прусіі, у Квідзынскім дэпартамэнце. Першую вядомую люстрацыю насельніцтва паселішча правялі ў 1773 годзе.

Незадоўга перад Другой сусьветнай вайной большасьць жыхароў вёскі пакінулі свае дамы, чакаючы нападу Нямеччыны. У часе акупацыі праводзілася германізацыя мясцовага насельніцтва.

У 1975—1998 гадох Новы Двор Крулеўскі ўваходзіў у склад Торунскага ваяводзтва. У 1996 годзе вёску падлучылі да тэлефоннай сеткі.

  • Палац (1875)
  • Парк
  1. 1 2 W. Rodzynkowski. Zarys Dziejów Gminy Papowo Biskupie. — Papowo Biskupie: Urząd Gminy, 1996.