Перайсьці да зьместу

Novaja Varta

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Новая варта»)
Novaja Varta
Тэматыка грамадзкая, навуковая, літаратурная
Пэрыядычнасьць штогод
Краіна Польшча
Адрас Вільня
Заснавальнік Беларуская студэнцкая карпарацыя «Скарынія»
Выдавец рэдакцыя часопісу
Галоўны рэдактар Кастусь Глінскі
Дата заснаваньня 1931 год
Дата закрыцьця 1934 год
Мова Беларуская
Аб’ём 20—36 старонак

Nо́vaja Vа́rta — грамадзкі, навуковы, літаратурнны часопіс. Заснаваны ў лістападзе 1931 году ў Вільні Беларускай студэнцкай карпарацыяй «Scorinia». Выходзіў на беларускай мове лацінкай. З 1931 году галоўны рэдактар выданьня — Кастусь Глінскі, трэці нумар рэдагаваў Тамаш Грышкевіч. Друкарня Я. Левіна на Нямецкай вуліцы ў доме 22. Выйшлі 3 нумары. Выданьне спынена ў сувязі з самаліквідацыяй «Скарыніі» у 1934 годзе.

Аьсвятляў грамадзкую і культурна-асвьветніцкую дзейцасьць беларускіх студэнтаў, узьнімаў пытаньні нацыянальна-вызвольнага руху, супрацоўніцтва з польскімі студэнцкімі арганізацыямі. Меліся рубрыкі: «Ад рэдакцыі»[1][2][3] і Хроніка[4][5][6].

Публікаваліся дыскусійныя матарыялы, у якіх разглядаліся розныя палітычныя кірункі разьвіцьця сусьветнага грамадзтва: Ян Зянюк — «Абавязак хвіліны»[7]; Аўген Бартуль — «У дарозе да новага ладу»[8] і «Адно з пытаньняў»[9]; «Барацьба з інтэлектам»[10].

Даследаваньні па гісторыі і літаратуры: Мікалая Шкялёнка — «Леў Сапега — вялікі канцлер літоўскі»[11][12]; Антон Навіна — «Крытычныя моманты ў жыцьці Купалы і Коласа — паводле іх твораў»[13][14].

Абмярковываліся падзеі культурна-грамадзкага жыцьця Заходняй Беларусі: «Чэцьверць веку існаваньня беларускай прэсы»[15]; «Заходн-беларускія заўвагі. Прэса.»[16]; «Наш спорт»[17][18]; пра менскае радыё пад крыптанімам «Č» «Хваля 1105»:

« Праграма радыёвяшчаньня нейкая чужая — габрэйская, расейская ці іншая, але не беларуская, хоць і надаецца пераважна ў беларускай мове. Неяк мала вельмі ў ёй беларускага элементу. Толькі песьні народныя ў мастацкім выкананьні разаграюць душу. »

—«Č», [19]

Таксама друкаваліся вершы, апавяданьні й пераклады: верш пад крыптанімам «ab» «Восень прыходзіць нанова…»[20]; вершы Xвёдара Ільяшэвіча «У гарадзкім садзе» і «Месячная казка»[21], апавяданьне Хведара Ільяшэвіча — «Бунт»[22] й урывак з раману Джонатана Сўіфта «Вандроўкі Гулівера за няведамых краінах»[23]; вершы «Тэрціны» Вячаслава Багдановіча пад псэўданімам «Віцяблянін»:

Цёмны блеск ў Тваіх вачох іграе,
з Табой я сьню прыгожы сон,
дзяўчына, погляд Твой мяне зьмяняе,
аб шчасьці мроі абуджае ён


і доўгі час тады жыву я снамі
спатканьня нашага цудоўных дзён.


Калі-ж расой, срэбрыстымі сьлязамі
рассыплецца па небе нізка зор,
успаміны тку вясёлкі паясамі


зь іх спавіваю казачны узор.

— Віцяблянін, [24]

.

Крытыка, рэцэнзіі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

  1. ^ Ad redakcyi.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — listapad 1931. — № 1. — С. 2—4.
  2. ^ Ad redakcyi.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — krasavik 1932. — № 2. — С. 1—3.
  3. ^ Ad redakcyi.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — sakavik 1934. — № 3. — С. 1—3.
  4. ^ Chronika.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — listapad 1931. — № 1. — С. 31—33.
  5. ^ Chronika.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — krasavik 1932. — № 2. — С. 29—33.
  6. ^ Chronika.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — sakavik 1934. — № 3. — С. 15—17.
  7. ^ J. Zianiuk. Abaviazak chviliny.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — listapad 1931. — № 1. — С. 11—19.
  8. ^ Aŭh. Bartul. U darozie da novaha ładu. (Dyskusyjny artykuł).  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — listapad 1931. — № 1. — С. 19—23.
  9. ^ A. Bartul. Adno z pytańniaŭ.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — krasavik 1932. — № 2. — С. 25—29.
  10. ^ Baraćba z intelektam.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — sakavik 1934. — № 3. — С. 3—5.
  11. ^ Mikałaj Škielonak. Leŭ Sapieha — Vialiki kancler Litoŭski.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — listapad 1931. — № 1. — С. 5—10.
  12. ^ Mikałaj Škielonak. Leŭ Sapieha — Vialiki kancler Litoŭski  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — krasavik 1932. — № 2. — С. 4—5.
  13. ^ Ant. Navina. Krytyčnyja mamenty ŭ žyćci Kupały i Kołasa ŭ — pavodle ich tvoraŭ. (Żmiest pubičnaje lekcyi, pračytanaje 6 sakavika 1932 h.).  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — krasavik 1932. — № 2. — С. 6—15.
  14. ^ Ant. Navina. Krytyčnyja mamenty ŭ žyćci Kupały i Kołasa ŭ — pavodle ich tvoraŭ. (Żmiest pubičnaje lekcyi, pračytanaje 6 sakavika 1932 h.).  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — sakavik 1934. — № 3. — С. 5—8.
  15. ^ Čećvierć vieku isnavańnia biełaruskaje presy.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — listapad 1931. — № 1. — С. 11—16.
  16. ^ Zachodnia-biełfhecrija zŭvahi. Presa.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — sakavik 1934. — № 3. — С. 14—15.
  17. ^ Hleb Bahdanjvič Naš sport.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — krasavik 1932. — № 2. — С. 19—22.
  18. ^ Biełaruskaja Dziaržaŭnaja Vučycielskaja Seminaryja im. Fr. Bahuševiča ŭ Vilni.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — krasavik 1932. — № 2. — С. 23—24.
  19. ^ Č. Chvala 1105  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — sakavik 1934. — № 3. — С. 11—13.
  20. ^ ab Vosień prychodzić nanova…  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — listapad 1931. — № 1. — С. 10.
  21. ^ Chv. Iljaševič. U haradzkim sadzie. Miesiačnaja kazka.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — 1931. — № 1. — С. 16, 31.
  22. ^ Chv. Iljaševič. Bunt.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — listapad 1931. — № 1. — С. 24—27.
  23. ^ Jonathan Swift. Nieśmiarotnaja satyra. («Vandroŭki Hulivera pa niaviedamych krainach». Uryvak).  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — 1934. — № 3. — С. 8—10.
  24. ^ Vicieblianin Terciny.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — 1934. — № 3. — С. 1, 2, 8, 10.

Вонкавыя спасылки

[рэдагаваць | рэдагаваць код]