Неструктураваныя зьвесткі дадатковага абслугоўваньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Неструктураваныя зьвесткі дадатковага абслугоўваньня (НЗДА; па-ангельску: Unstructured Supplementary Service Data, USSD) — спосаб імгненнага ўзаемадзеяньня між абанэнтам і паслуговым дадаткам сотавага апэратара, што ажыцьцяўляецца наборам знакаў з клявіятуры мабільнага тэлефона як падчас тэлефанаваньня. Паведамленьні не захоўваюцца на тэлефоне.

Кароткія нумары НЗДА пачынаюцца знакам * і заканчваюцца знакам #. Запыт зьдзяйсьняецца наборам кароткага нумару і націскам клявішы выкліку. Праз імгненьні на экране мабільніка зьяўляецца адказ. Выкарыстаньне НЗДА не вымагае падлучэньня дадатковых паслугаў і запамінаньня ключоў. Карыстаньне НЗДА ёсьць бясплатным. НЗДА папярэджваюць аб разавых выдатках на зьмену расцэнкі і падлучэньне паслугаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]