Немарасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Немарасьць (Генры Фюзэлі, 1781) Інстытут мастацтваў Дэтройта

Не́марасьць[1], або кашма́р (ад франц. cauchemar) — непрыемны сон, які можа выклікаць моцную эмацыйную рэакцыю розуму, як правіла, страх, але таксама адчай, трывогу, агіду або вялікі смутак.

Сон можа ўтрымліваць сытуацыі дыскамфорту, псыхалягічнага або фізычнага жаху або панікі. Празь немарасьць чалавек часта прачынаецца ў стане стрэсу і можа ня быць ў стане зноў заснуць на працягу кароткага пэрыяду часу.[2]  Паўторныя немарасьці могуць запатрабаваць мэдычнай дапамогі, паколькі яны могуць парушаць рэжым сну і выклікаць бессань.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гл. Расійска-беларускі слоўнік Байкова-Некрашэвіча
  2. ^ American Psychiatric Association (2000), Diagnostic and Statistical Manual of Mental Disorders, 4th ed, TR, p. 631