На ўсе застаўкі
«На ўсе застаўкі»[6] (па-ангельску: Breaking Bad) — амэрыканскі драматычны тэлесэрыял, створаны і спрадусаваны Вінсам Гіліганам. Дзеі твору адбываюцца ў горадзе Албукерке штату Нью-Мэксыка, дзе і праходзілі здымкі стужкі.
Сюжэт круціцца вакол Ўолтэра Ўайта, ролю якога выконвае Браян Крэнстан, недаплачанага, перакваліфікаванага і таленавітага настаўнікам хіміі сярэдняй школы, які змагаецца з ракам лёгкіх. Ўайт поруч з сваім колішнім вучнем Джэсі Пінкманам, у ролі Аарана Пола, вырабляе і распаўсюджвае мэтамфэтамін, каб забясьпечыць фінансавую будучыню сваёй сям’і, перш чым ён памрэ, адначасова спазнаючы небясьпеку злачыннага сьвету. Сэрыял выходзіў у этэр на тэлеканале AMC з 20 студзеня 2008 году па 29 верасьня 2013 году. У агульнай складанасьці на працяну пяці сэзонаў былі вырабленыя 62 сэрыі. Сярод зорак тэлесэрыял вылучаюцца выканаўцы Ганна Ган і Р. Дж. Міці, якія выканалі ролі жонкі Скайлер Ўайта і сына галоўнага героя Ўолтэра-малодшага адпаведна. Бэтсі Бранд і Дын Норыс выканалі ролі сястры Ўайта і ейнага мужа Гэнка, які працуе агентам дзяржаўнай процінаркатычнай агенцыі.
Ужо зь першага сэзону «На ўсе застаўкі» атрымаў станоўчыя водгукі і ўхвалу за выкананьне, рэжысуру, сцэнар і раскрыцьцё пэрсанажаў. У выніку многімі крытыкамі сэрыял быз ахрышчаны як адзін з найлепшых тэлесэрыялаў усіх часоў і народаў. Твор адразу набыў сваю аўдыторыю, але з чацьвертага сэзону, калі ён стаў дасяжны праз Netflix, аўдыторыя павялічылася. На прэм’еры другой паловы пятага сэзону ў 2013 годзе колькасьць гледачоў значна павялічылася. Шоў атрымала шматлікія ўзнагароды, у тым ліку 16 узнагародаў Эмі, восем прэміяў Спадарожнік, дзьве прэміі Залаты Глёбус ды іншыя. Крэнстан асабіста зарабіў прэмію Эмі Праймтайм як найлепшы актор у драматычным сэрыяле ажно чатыры разы. Іншыя акторы таксама адзначаліся рознымі ўзнагародамі. Сэрыял спарадзіў цэлы шэраг франшыз.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 http://content.time.com/time/magazine/article/0,9171,1995863,00.html
- 1 2 3 https://web.archive.org/web/20130504052236/http://www.local-iq.com/index.php?option=com_content&task=view&id=3019&Itemid=56
- 1 2 3 http://www.thedailybeast.com/articles/2013/09/29/breaking-bad-finale-lost-interviews-with-bryan-cranston-vince-gilligan.html
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- 1 2 fernsehserien.de (ням.)
- ↑ «На ўсе застаўкі — Беларускі трэйлер». YouTube.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- На ўсе застаўкі (анг.) на сайце IMDb