Начніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Начніцы»)

Начні́ца[1][2][3] — у беларускай міталёгіі дух, у які ператварылася пасля сьмерці жанчына, што ніколі не мела дзяцей праз шэльмоўства ці праклятая людзьмі. Таксама наданьне чалавечых якасьцяў дзіцячай аднаіменнай хваробы.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Залязаючы ў калыску ці пад калыску, начніца не дае дзецям спаць, пужае, дакучае, з-за чаго дзіця плача ўсю ноч. Начніца поіць дзіця атрутай са сваіх грудзей, і дзіця хварэе і нярэдка памірае. Дзеля аховы на ўсіх вокнах расстаўляліся абярэгі — лялькі з анучы, якім казалі: «Глядзеце, лялечкі, каб мой маленькі спаў!». Тады начніцы не сунуцца ў хату. На Лоеўшчыне сьцьвярджаді, что, каб абараніць дзіця ад начніц, трэба сьпяваць. Казалі, што начніцу ноччу лазяць па дрэвах, знаходзяць птушыныя гнёзды, выпіваюць яйкі і ядуць птушанят.

Зьяўляліся начніцы вечарам, пасьля заходу сонца, і ладзілі ігрышчы на дзікіх лясых азёрах, суправаджаючы іх шалёным піскам і рогатам. Выглядалі як прыгожыя голыя дзяўчыны з доўгімі калматывамі валасамі. У час іх забаваў над возерам сьцяліўся густы туман. А з надыходам раніцы начніцы хаваліся ў вадзе.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Русалка.

На Случчыне лічылі, што час найбольшага разгула начніц — лета, перыяд найбольшага росквіту расліннасьці. Гэта родніць начніц са старажытным культурам урадлівасьці і — адпаведна, — з русалкамі. Як і апошнія, у старажытны час яны маглі быць звязаны з культам язычніцкай багіні ўрадлівасьці, а ў хрысьціянскую эпоху «сталіся» да звычайнымі нячыстымі сіламі. Паводле В. У. Іванава і У. М. Тапарова, маглі быць зьвязаны з адной з вэрсіяў так званага «асноўнага міта» індаэўрапейцаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выданне, дапоўненае. — Мінск: Беларусь, 2006. — 500 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]