Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 20°27′ пн. ш. 75°00′ з. д. / 20.45° пн. ш. 75° з. д. / 20.45; -75

Нацыянальны парк імя Аляксандара Гумбальта

Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта (па-гішпанску: Parque Nacional Alejandro de Humboldt) — нацыянальны парк ва ўсходняй частцы вострава Куба ў правінцыях Гальгін і Гуантанама.

Атрымаў сваё імя ў гонар нямецкага навукоўца Аляксандара фон Гумбальта, які наведаў востраў у 1800 і 1801 гадах. У 2001 годзе Нацыянальны парк імя Аляксандара Гумбальта быў уключаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, чым быў адзначаны за ягоныя выдатныя памеры, перапады вышынь, ляндшафтную разнастайнасьць і шматлікія эндэмічныя віды расьлінаў, а таксама розныя жывёлы на ягонай тэрыторыі. На плошчы ў 71 140 гектараў (68 890 га наземных і 2250 га марскіх экасыстэм) Нацыянальны парк аб’ядноўвае ўсе найбольш значныя ляндшафтныя элемэнты і экасыстэмы свайго рэгіёну пачынаючы ад мангравых да рыфавых. У Нацыянальным парку праводзяцца экскурсіі для турыстаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]