Нацыянальны дывізіён чэмпіянату Люксэмбургу па футболе 2024—2025 гадоў
Нацыянальны дывізіён 2024—2025 гадоў — 111-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Люксэмбургу, які праходзіў з 3 жніўня 2024 году па 25 траўня 2025 году. Чэмпіёнам стаў «Дыфэрданж 03», які тым самым здабыў свой восьмы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 13 былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Дывізіёну гонару — «Бэтэмбур», «Раданж-91» і «Гоштэрт». Гэтыя клюбы замянілі «Кэр’енг», «Марыску» і «Шыфлянж-95».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Дыфэрданж 03 | 30 | 25 | 3 | 2 | 69 | 7 | +62 | 78 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | УНА Штрасэн | 30 | 18 | 6 | 6 | 62 | 23 | +39 | 60 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a] |
| 3 | Ф91 Дудэлянж | 30 | 17 | 6 | 7 | 67 | 34 | +33 | 57 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў |
| 4 | Расінг | 30 | 17 | 6 | 7 | 50 | 22 | +28 | 57 | |
| 5 | Прагрэс Нідэркорн | 30 | 16 | 7 | 7 | 54 | 30 | +24 | 55 | |
| 6 | Сьвіфт Эспэранж | 30 | 16 | 6 | 8 | 56 | 34 | +22 | 54 | |
| 7 | Мандорф-ле-Бэн | 30 | 16 | 5 | 9 | 53 | 39 | +14 | 53 | |
| 8 | Жэнэс Эш | 30 | 11 | 9 | 10 | 41 | 48 | −7 | 42 | |
| 9 | Уніён Тытус Пэтанж | 30 | 11 | 8 | 11 | 41 | 32 | +9 | 41 | |
| 10 | Гоштэрт | 30 | 11 | 5 | 14 | 50 | 69 | −19 | 38 | |
| 11 | Вікторыя Распор | 30 | 8 | 10 | 12 | 29 | 45 | −16 | 34 | |
| 12 | Раданж-91 | 30 | 7 | 8 | 15 | 40 | 62 | −22 | 29 | |
| 13 | Вільц-71 | 30 | 8 | 5 | 17 | 37 | 61 | −24 | 29 | Пераходныя матчы |
| 14 | Бэтэмбур | 30 | 7 | 2 | 21 | 29 | 59 | −30 | 23 | |
| 15 | Фоля Эш | 30 | 4 | 1 | 25 | 18 | 78 | −60 | 13 | Паніжэньне ў Дывізіён гонару |
| 16 | Мандэрканж | 30 | 3 | 3 | 24 | 21 | 74 | −53 | 12 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Лік перамог; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
- ^ Паколькі пераможца Кубка Люксэмбургу «Дыфэрданж 03» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла другой камандзе лігі, а кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў перайшла чацьвёртай камандзе лігі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Вільц-71» і «Бэтэмбур», якія занялі адпаведна 13-е і 14-е месцы ў Нацыянальным дывізіёне, супрацьстаялі «Бісэну» і «Жэнэсу» Канах, якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў Дывізіёне гонару. Перамогу здабылі «Бісэн» і «Жэнэс», якія тым самым павысіліся ў Нацыянальны дывізіён. «Вільц-71» і «Бэтэмбур» жа адправіліся ў Дывізіён гонару.
| 29 траўня 2025 19:00 |
Бэтэмбур | 0:1 | Бісэн | Стад Ум Дрыбэль, Башараж Судзьдзя: Жэрэмі Мюлер |
|---|---|---|---|---|
| Справаздача | Боп, 58’ | |||
| 1 чэрвеня 2025 19:00 |
Вільц-71 | 1:1 (д. ч.) | Жэнэс Канах | Стад Ам Дэйх, Этэльбрук Судзьдзя: Ясьмін Шабоціч |
|---|---|---|---|---|
| Манонэ, 90+2’ | Справаздача | Дэсэвіч, 89’ | ||
| Пэнальці | ||||
| Саіды Рамэйнс Гемкемаер Каваньера Манонэ |
4:5 | |||