Нацыянальна-вызвольны фронт Грэцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мэмарыял дзеячам ЕЛАС-ЕАМ у Ано-Ліёсія

Нацыянальна-вызвольны фронт Грэцыі (ЭАМ, па-грэцку: Εθνικό Απελευθερωτικό Μέτωπο, ΕΑΜ) — падчас Другой сусьветнай вайны арганізацыя, якая аб’яднала розныя патрыятычныя сілы Грэцыі, што змагаліся супраць фашысцкай акупацыі. На момант вызваленьня ад нямецкіх войскаў ў ёй налічвалася больш за 1,8 млн сябраў. Фактычным лідэрам ЭАМ быў камуніст Ёргас Сіянтос.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арганізацыя была заснаваная 27 верасьня 1941 году па ініцыятыве Камуністычнай партыі Грэцыі. Акрамя КПГ, у ліку заснавальнікаў Фронту былі: Сацыялістычная і Аграрная партыі, а таксама Саюз за народную дэмакратыю. Мэта Фронту была поўнае вызваленьне краіны ад фашызму, фармаваньне часовага ўраду зь сяброў арганізацыі і разьвязаньне пытаньня пра форму кіраваньня.

Арганізацыя стаяла ў вытокаў грэцкага Супраціву, па яе прапанове ў сьнежні 1941 году была створана Народна-вызвольная армія Грэцыі (ЭЛАС), якая мела асабісты Грэцкі народна-вызвольны флёт. Моладзевай арганізацыяй ЭАМ была Адзіная ўсягрэцкая арганізацыя моладзі. У лютым 1943 году адбыўся ўсеагульны страйк у Атэнах, падрыхтаваны ЭАМ.

З 1943 году пачалося паступовае вызваленьне Грэцыі ад нямецкіх войскаў сіламі ЭЛАС і ЭAM. 10 сакавіка 1944 году дзякуючы ЭАМ быў створаны Палітычны камітэт нацыянальнага вызваленьня, аналяг часовага ўраду. 24 красавіка 1945 году ён быў ператвораны ў палітычны блёк левых партыяў, дзейнасьць якога была забароненая 27 сьнежня 1947 году ўрадам.

Сярод акыўных удзельнікаў ЭАМ былі ў прыватнасьці:

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ЕАМ(рас.) у Вялікай савецкай энцыкляпэдыі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Нацыянальна-вызвольны фронт Грэцыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў