Нацыянальная ліга чэмпіянату Грузіі па футболе 2021 году
Нацыянальная ліга 2021 году — 33-і розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Грузіі, які праходзіў з 27 лютага па 4 сьнежня 2021 году. Чэмпіёнам упершыню ў сваёй гісторыі стала батумскае «Дынама».
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Нацыянальнай лігі 2 — «Шукура» і «Самгуралі». Гэтыя клюбы замянілі «Чыхуру» і «Мэрані» з Тбілісі.
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Дынама Батумі | 36 | 21 | 12 | 3 | 73 | 27 | +46 | 75 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Дынама Тбілісі | 36 | 21 | 7 | 8 | 59 | 28 | +31 | 70 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў |
| 3 | Дыла Горы | 36 | 17 | 10 | 9 | 48 | 35 | +13 | 61 | |
| 4 | Сабуртала Тбілісі[a] | 36 | 15 | 12 | 9 | 52 | 40 | +12 | 57 | |
| 5 | Лякаматыў Тбілісі | 36 | 15 | 8 | 13 | 57 | 59 | −2 | 53 | |
| 6 | Тэлаві | 36 | 12 | 8 | 16 | 35 | 53 | −18 | 44 | |
| 7 | Самгуралі Цхалтуба | 36 | 9 | 14 | 13 | 34 | 46 | −12 | 41 | |
| 8 | Тарпэда Кутаісі | 36 | 9 | 13 | 14 | 38 | 44 | −6 | 40 | Пераходныя матчы |
| 9 | Шукура Кабулеці | 36 | 5 | 12 | 19 | 28 | 49 | −21 | 27 | |
| 10 | Самтрэдыя | 36 | 5 | 6 | 25 | 33 | 76 | −43 | 21 | Паніжэньне ў Нацыянальную лігу 2 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы.
Заўвагі:
- ^ «Сабуртала» кваліфікавалася ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Грузіі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Тарпэда» і «Шукура», якія занялі адпаведна восьмае і дзявятае месцы ў Нацыянальнай лізе, супрацьстаялі «Гагры» і «Мэрані» з Мартвілі, якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы ў Нацыянальнай лізе 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Тарпэда», якое захавала месца ў Нацыянальнай лізе, і «Гагра», якая павысілася. «Шукура» ж адправілася ў Нацыянальную лігу 2.
| Каманда 1 | Агульны лік | Каманда 2 | 1-ы матч | 2-і матч |
|---|---|---|---|---|
| Мэрані Мартвілі | 2:3 | Тарпэда Кутаісі | 2:0 | 0:3 (д. ч.) |
| Шукура Кабулеці | 0:1 | Гагра Тбілісі | 0:0 | 0:1 |