Нацыянальная галерэя (Парма)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нацыянальная галерэя Пармы»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нацыянальная галерэя Пармы
Galleria nazionale di Parma
Scalone Pilotta.JPG
Парадныя сходы Галерэі
Месцазнаходжаньне ПармаІталія
Тэматыка калекцыі жывапіс, скульптура, археалёгія
Створаны 1760 г.
Адрас П’яца дэль Пілёта, 6
Геаграфічныя каардынаты 44°48′18″ пн. ш. 10°19′35″ у. д. / 44.805° пн. ш. 10.32639° у. д. / 44.805; 10.32639Каардынаты: 44°48′18″ пн. ш. 10°19′35″ у. д. / 44.805° пн. ш. 10.32639° у. д. / 44.805; 10.32639
Нацыянальная галерэя Пармы на мапе Італіі
Нацыянальная галерэя Пармы
Нацыянальная галерэя Пармы
Нацыянальная галерэя Пармы
Афіцыйная бачына

Нацыяна́льная галерэ́я Па́рмы (па-італьянску: Galleria nazionale di Parma) — невялікая карцінная галерэя ў месьце Парма (Італія) са статусам нацыянальнай. Месьціцца ў палацы дэля Пілёта па адрасе П’яца дэль Пілёта, 6.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джуліё Карміньяні(it), «Заход сонца»

Значэньне невялічкага мястэчка Парма значна падвысілася ў XVI стагодзьдзі. Уладу над местам спачатку перахапілі Сфорцы, а потым воі Францыі. Але ў 1521 аб’яднаныя аддзелы армій папы рымскага і гішпанцаў пасьля трохдзённае блякады перамаглі францускае войска і вызвалілі места ад іншаземцаў. У 1545 папа Павал III (Алясандра Фарнэзэ) стварае герцагства Парма і перадае ўладу ў ім незаконна народжанаму сыну П’еру Люіджы Фарнэзэ. Род Фарнэзэ панавацьме ў краі да 1731 року, ператварыўшы Парму на маленькую італійскую сталіцу. Заможная сям’я Фарнэзэ клапацілася пра ўласны прэстыж і вітала мастацтва як найкарацейшы шлях да гэтага.

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Парма стала важным асяродкам італійскага маньерызму разам з такімі значнымі яго цэнтрамі, як Рым і Флярэнцыя. Яшчэ ў пераходны пэрыяд ад Высокага Адраджэньня да маньерызму ў Парме працаваў «геніяльны правінцыял» Антоніё Алегры, больш вядомы як Карэджа (1489—1534). Ён працаваў над фрэскамі ў манастыры Сан Паоля(it), у царкве Сан Джаваньні Эванджэліста і над аздобаю катэдральнага сабору места. Сьценапісы ў купале сабору стануць школаю для шматлікіх майстроў будучага стылю барока. Маладзейшым сучасьнікам Карэджа быў і таленавіты Парміджаніна (1503—1540). Справу рана памерлага мастака працягнуў пармскі маньерыст Джыраляма Мацола Бэдолі, што ўжо працаваў на замовы Фарнэзэ.

Выкарыстоўваючы ўласную ўладу, род Фарнэзэ даваў замовы і праслаўленаму Тыцыяну, створаныя якім партрэты прадстаўнікоў сям’і стануць зьяваю ў італьянскім мастацтве XVI стагодзьдзя. Усё гэта спрыяла назапашваньню твораў мастацтва ў Парме і рымскіх палацах Фарнэзэ. Выгадныя шлюбы зьвяжуць Фарнэзэ з каралеўскім родам Бурбонаў.

У 1734 року, аднак, кароль Гішпаніі Карляс III вывез большасьць твораў у Нэапаль; частку збораў удалося пакінуць дзякуючы заступніцтву герцага Пармскага Філіпа. Папоўніць калекцыю дапамог герцаг Фэрдынанд, які ў 1758 року перадаў частку ўласных збораў.

Значнаю старонкаю культурнага і музэйнага жыцьця Італіі стаў вываз у 17861788 рр. у Нэапаль з Рыму маёмасьці Елізаветы Фарнэзэ, роднае бабкі караля Фэрдынанда IV, не зважаючы на пратэсты і супраціў папы рымскага Піюса VI. Сярод перавезенага былі значныя мастацкія скарбы ў выглядзе карцін работы вядомых мастакоў Італіі XVI—XVIII стагодзьдзяў і мармуровая скульптура эпохі антычнасьці. Найлепшая частка мастацкіх скарбаў Фарнэзэ была перавезеная ў Нэапаль, меншая — у Парму.

За часам францускай акупацыі места войскамі Напалеона (18031814) герцагства было ліквідаванае, правінцыя ператвораная на францускі дэпартамэнт, а творы мастацтва вывезеныя ў Парыж. Пасьля ліквідацыі францускай імпэрыі яны былі вернутыя ў Парму ў 1816. У XIX стагодзьдзі да музэйных збораў дадаліся артэфакты з раскопак і дарункі мэцэнатаў. Галерэя таксама дэманструе фрэскі XVI стагодзьдзя, якія зь меркаваньняў бясьпекі зьнялі са сьценаў цэркваў і сабору места. Значнае месца ў зборы займаюць партрэты прадстаўнікоў роду Фарнэзэ.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Нацыянальная галерэя (Парма)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў