Перайсьці да зьместу

Нацыянальная галерэя Вікторыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальная галерэя Вікторыі
National Gallery of Victoria
Выгляд на галерэю зь Вежы Эўрыка
Месцазнаходжаньне МэльбурнАўстралія
Наведнікаў
Створаны 1861
Адкрыты 1862
Дырэктар Джэрард Воэн
ngv.vic.gov.au

Нацыянальная галерэя Вікторыі (па-ангельску: National Gallery of Victoria) — мастацкая галерэя, якая знаходзіцца ў Мэльбурне, Аўстралія. Гэта найстарэйшая, а таксама найвялікшая мастацкая галерэя ў Аўстраліі.

Адкрыцьцё музэю супала з залатой ліхаманкай у Вікторыі, Мэльбурн стаў найбуйнейшым горадам, а штат Вікторыя найбагацейшым штатам Аўстраліі.

У галерэі прадстаўлены работы Антоніса Ван Дэйка, Паолё Ўчэльлё, Пітэра Паўля Рубэнса, Рэмбранта, Джаваньні Батыста Т'епалё, Паолё Вэранэзэ, Клёда Манэ, Паблё Пікаса і іншых вядомых мастакоў. Акрамя карцінаў, у галерэі прадстаўлены артэфакты старажытнага Эгіпту, грэцкія вазы, гістарычная эўрапейская кераміка і мноства іншых экспанатаў, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасьць. Усяго ў галерэі прадстаўлена больш за 65 тыс. экспанатаў [4].

Пры галерэі з 1867 году працавала школа мастацтваў (па-ангельску: National Gallery of Victoria Art School), якая да 1910 году зьяўлялася вядучай школай мастацтваў у Аўстраліі[5].

  1. ^ Art's most popular (анг.): Exhibition and museum visitor figures 2018 // The Art Newspaper — 2019. — Vol. XXVIII, Iss. 311. — ISSN 0960-6556
  2. ^ Art's most popular (анг.): Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
  3. ^ Art's most popular (анг.): Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556
  4. ^ NGV collection
  5. ^ Alan McCulloch; Susan McCulloch The Encyclopedia of Australian Art. — 1994. — P. 864 (Appendix 8). — ISBN 1863733159

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]