Перайсьці да зьместу

Нафтан Наваполацак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нафтан-Дзявон Наваполацак»)
Нафтан Наваполацак
Поўная назва Футбольны клюб «Нафтан Наваполацак»
Заснаваны 1963
Горад Наваполацак, Беларусь
Стадыён «Атлянт»
Умяшчальнасьць: 4500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2025 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
fcnaftan-novopolotsk.by (рас.) (бел.) (анг.)

«Нафта́н» — беларускі футбольны клюб з гораду Наваполацак, заснаваны ў 1963 годзе. У 1996—2017 гадах удзельнічала ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2002 году). Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2009, 2012). З 2018 году выступаў у Першая лізе ажно да 2023 году. Дзякуючы перамозе ў розыгрышу Першай лігі 2022 году клюб атрымаў права на павяртаньне ў Найвышэйшую лігу пасьля працяглай адсутнасьці.

Першыя футбольныя каманды ў Наваполацку зьявіліся яшчэ ў 1959 годзе, якія прадстаўлялі трэст №16 «Нафтабуд». Аднак, калі пачаў сваю працу пабудаваны нафтапераапрацоўчы завод, клюб прадпрыемства «Нафтавік» пачаў браць удзел у абланых спаборніцтвах. Да клюбу адрызу прыйшлі посьпехі, то бок, атрымаўшы перамогу ў фінале ў гульні супраць віцебскага «Станкабудаўніку», клюб стаў уладальнікам Кубка Віцебскай вобласьці. На той момант асноўны склад клюбу будаваўся на арэнбурцах, працаўніках Орскага ПНЗ, які прыяжджалі ў Наваполацак паводле пераводу на працу.

У 1965 годзе «Нафтавік» стаўся ўладальнікам Кубак БССР. На шляху да перамогі, былі пасьлядоўна пераадолены магілёўскі «Мэталюрг», зборная Петрыкава й берасьцейскі «Лякаматыў». Аднак у першынстве БССР значных пасьпехаў клюб ня зьведаў. З 1965 па 1974 гады каманда праводзіла ў першым і другім дывізіёнах. У 1966 годзе клюб быў зьняты са спаборніцтваў з-за адсутнасьці турнірнай пэрспэктывы, а сэзоны 1969 і 1970 гадоў і наогул прапусьціў. У 1974 годзе «Нафтавік» узяў свой апошні ўдзел у чэмпіянаце БССР.

У сярэдзіне 1980-х гадоў адбылося адраджэньне клюбу, што сталася заслугай працаўнікоў на прыстасаваньнях комплексу па вытворчасьці вадкіх парафінаў. Новы клюб атрымаў назву «Парэкс». Аднак, як і «Нафтавік», клюб меў аматарскі статус. Празь некалькі гадоў станаўленьня клюбу была вернута папярэдняя назва, такім чынам клюб зноўку быў вернуты ў розыгрышы нацыянальных спаборніцтваў. У 1989 годзе «Нафтавік» атрымаў бронзавыя мэдалі абласнога першынства, на наступны год клюб дамогся другога месца ў абласным спаборніцтве. У 1991 годзе клюб атрымаў назву «Нафтан», і адразу стаўся пераможцам турніру прафзьвязаў БССР. У 1992—1996 гадох каманда, атрымліваючы фінансавую падтрымку з боку нафтапераапрацоўчага заводу, канчаткова атрымала прафэсійны статус.

У 2003 годзе Леанід Падліпскі быў абраны старшынём наваполацкага клюбу. У 2004 годзе ён запрасіў Вячаслава Акшаева на пасаду галоўнага трэнэра. У 2004 годзе наваполацкія футбалісты занялі 10 месца, але ў наступныя сэзоне вынікі паляпшаліся. У 2005 годзе клюб узяў сабе новую назву «Нафтан», якія і дасюль выкарыстоўваецца клюбам. У 2007 годзе ачоліў клюб Ігар Кавалевіч, які да таго працаваў быў з дублюючым складам каманды. Паводле вынікаў сэзону 2009 году «Нафтан» узьняўся на выніковае 4 месца. У тым жа годзе паўночнікі здабылі Кубак Беларусі, перагуляўшы ў дадатковы час у фінальным матчы на менскім стадыёне Дынама салігорскі «Шахцёр» зь лікам 2:1. Пераможны гол улучыў у браму салігорцаў Дзьмітры Верхаўцоў. Дзякуючы гэтаму, навапалачане атрымалі права дэбтаваць у эўракубках. Паводле лёсаваньня ў розыгрышу Лігі Эўропы 2009—2010 гадоў супернікам беларускаму клюбу выпала быць бэльгійскаму «Генту». У хатнім матчы, які аднак ладзіўся ў Віцебску празь неадпаведнасьць наваполацкага стадыёну стандартам УЭФА, «Нафтан» здабыў перамогу зь мінімальным лікам 2:1. Абодва голы запісаў на свой рахунак Аляксандар Дзегцяроў. Матч у адказ скончыўся паразай 1:0, і толькі празь перавагу ў колькасьці здабытых галоў у гасьцёх бэльгійцы рушылі далей. У 2012 годзе «Нафтан» зноўку здабыў кубак краіны, гэтым разам у фінале на тым жа стадыёне Дынама выгуляўшы «Менск» у сэрыі пэнальці. Асноўны час скончыўся зь лікам 2:2. Галы на свой рахунак запісалі Алег Шкабара і Фёдар Чарных. У наступных сэзонах вынікі клюбу пачалі пагаршацца, гэтак у сэзоне 2016 году «Нафтан» скончыў на 13 месца, а праз год заняў апошні радок і выбыў з Найвышэйшай лігі.

Вярнуцца ў элітны дывізіён навапалачане доўгі час ня былі здольныя. Клюб звычайна лічыўся сярэдняком Першай лігі. У 2020 годзе шэраг гульцоў каманды былі выкрытыя ва ўдзеле ў дамоўленых матчах яшчэ ў 2017—2018 гадах[2]. Усё зьмянілася калі перад пачаткам сэзону 2022 году «Нафтан» запрасіў да сябе дасьведчаных гульцоў з матчамі ў Найвышэйшай лізе на сваім рахунку, як то Цярэнція Луцэвіча, Артура Каца, Дзьмітра Ігнаценка і Юрыя Казлова. Апошні зь іх поруч з футбалістам петрыкаўскага «Шахцёра» Максімам Кавалевічам стаў найлепшым бамбардзірам розыгрышу Першай лігі, зарабіўшы 13 галоў. Перад пачаткам сэзону 2023 году галоўным трэнэрам быў прызначаны Юры Пунтус, які, аднак, пратрымаўся толькі да траўня. Ён быў звольнены праз дрэнныя вынікі каманды. «Нафтан» ачоліў Альбэрт Рыбак, які незадоўга да таго быў вызвалены з пасады галоўнага трэнэра «Белшыны». Значна падвысіць вынікі трэнэр ня здолеў. У выніку навапалачане фінішавалі на 12 месцы. У студзені 2024 году адбылася рэарганізацыя клюбу[3][4].

  • «Нафтан» (1992—1994)
  • «Нафтан-Дэвон» (1995—2000)
  • «Нафтан» (з 2001)
Актуальны на 24 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Беларусі Бр Арцём Дзенісенка 1999
3 Сьцяг Беларусі Аб Мікіта Кастамараў Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Беларусі ПА Антон Суша 2000
5 Сьцяг Беларусі Аб Андрэй Лебедзеў 1991
7 Сьцяг Беларусі ПА Міхаіл Калядка (капітан) 1988
8 Сьцяг Беларусі Нап Кірыл Ермаковіч 1999
10 Сьцяг Украіны Нап Яўген Пратасаў Edit this on Wikidata 1997
11 Сьцяг Беларусі Нап Ігнат Прановіч 2003
12 Сьцяг Беларусі Аб Арцём Жвірбля Edit this on Wikidata 2001
13 Сьцяг Беларусі Бр Аляксей Харытановіч 1995
17 Сьцяг Беларусі Нап Альбэрт Капыціч 2002
19 Сьцяг Таджыкістану ПА Алішэр Рахімаў Edit this on Wikidata 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Грузіі Нап Нугзары Спандэрашвілі 1999
21 Сьцяг Беларусі Аб Ігнаці Сідар 1998
23 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Аб Кінгу Мідо Edit this on Wikidata 1997
31 Сьцяг Узбэкістану Нап Руслан Разыеў Edit this on Wikidata 2002
44 Сьцяг Беларусі Аб Анатоль Саньнікаў (ар. БАТЭ) 2004
52 Сьцяг Беларусі Аб Ягор Крэс 2003
66 Сьцяг Гвінэі ПА Ямуса Камара Edit this on Wikidata 2000
71 Сьцяг Беларусі Бр Аляксандар Навумовіч Edit this on Wikidata 2001
88 Сьцяг Беларусі Аб Арцём Драбатовіч 2003
92 Сьцяг Беларусі Нап Кірыл Леановіч 1998
99 Сьцяг Беларусі Нап Іван Грудзько (ар. Славія) 2004

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Трэнэр Пэрыяд
Аляксандар Трайдук01.1992—06.2001
Андрэй Зыгмантовіч07.2001—02.2002
Васіль Зайцаў02.2002
в. а. Васіль Зайцаў03.2002—05.2004
Вячаслаў Акшаеў05.2004—05.2007
в. а. Ігар Кавалевіч05.2007—06.2007
Ігар Кавалевіч07.2007—12.2012
 
Трэнэр Пэрыяд
Павал Кучараў12.2012—06.2013
в. а. Валеры Стрыпейкіс06.2013—12.2013
Валеры Стрыпейкіс12.2013[5]—08.2016[6]
в. а. Алег Сідарэнкаў08.2016—11.2016
Алег Сідарэнкаў11.2016[7]—11.2017[8]
Аляксандар Трайдук01.2018[9]—08.2018[10]
Юры Поклад06.2018[11]—12.2018[12]
 
Трэнэр Пэрыяд
Тарас Чопік01.2019[13]—05.2021
в. а. Валеры Стрыпейкіс05.2021—07.2021
Валеры Стрыпейкіс07.2021—01.2022
Вячаслаў Герашчанка01.2022—12.2022
Юры Пунтус12.2022—05.2023
Альбэрт Рыбак05.2023—09.2024
Ігар Крывушэнка09.2024—

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012Найвышэйшая930781523–40291/16
2013Найвышэйшая10329101329–41371/16
2014Найвышэйшая53211101140–43431/8
2015Найвышэйшая926861234–35301/2
2016Найвышэйшая1330781525–46291/8
2017Найвышэйшая16 30462018–5713[a]1/8
2018Першая5281011728–24411/16
2019Першая528138758–43471/8
2020Першая12261061036–4321[b]1/16
2021Першая83311111144–46441/16
2022Першая1 24165355–19531/16
2023Найвышэйшая1228651728–57231/16
2024Найвышэйшая14305111427–44261/16

Удзел у эўракубках

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кубак Г В Н П М
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы41128—9
Усяго41128—9
Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2009—2010 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Бэльгіі Гент 2:1 0:1
2012—2013 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Сэрбіі Црвена Зьвезда Бялград 3:4 3:3
  1. «Нафтан» пазбаўлены 5 пунктаў
  2. «Нафтан» пазбаўлены 15 пунктаў праз удзел гульцоў у дамоўленых матчах у 2017—2018 гадах
  1. https://football.by/news/212664
  2. Дело о “договорняках”. “Мы уступили 0:3. После матча Солодовников обвинил нас в сдаче игры. Мне было стыдно...” (рас.). Прессбол.
  3. «Председатель „Нафтана“ Бондарчук о „реорганизации“: это не развитие футбола, а уничтожение новополоцкого футбола» (рас.). Прессбол.
  4. «Власти хотят удвоить бюджет „Нафтана“ и рассчитывают, что он не будет бороться за выживание» (рас.). Football.by.
  5. Валерий Стрипейкис утвержден главным тренером «Нафтана» (рас.)
  6. «Нафтан» уволил Валерия Стрипейкиса (рас.)
  7. Сидоренков утвержден в качестве главного тренера «Нафтана» (рас.)
  8. Сидоренков уволился из «Нафтана». У всех футболистов закончились контракты (рас.)
  9. Александр Трайдук возглавил «Нафтан» (рас.)
  10. Александр Трайдук подал в отставку с поста главного тренера «Нафтана» (рас.)
  11. Юрий Поклад назначен главным тренером «Нафтана» (рас.)
  12. Поклад покинул пост главного тренера «Нафтана» (рас.)
  13. Украинский специалист возглавил «Нафтан» (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]