Нафпліён
Выгляд
| Нафпліён | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Грэцыя |
|---|---|
| Пэрыфэрыя | Пэляпанэс |
| Геаграфія | |
| Плошча | 8,984 км² |
| Вышыня НУМ | 10 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 37°34′ пн. ш. 22°48′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 14 203 чал. (2011) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 2752 |
| Паштовы індэкс | 21100 |
| Нумарны знак | AP |
| Сайт | nafplio.gr |
| Нафпліён на мапе Грэцыі Нафпліён | |
На́фпліён, Наўплі, Наўплія, па-грэцку: Ναύπλιο(ν)), радзей Анаплі (па-грэцку: Ανάπλι) — гістарычны горад у Грэцыі, адзін з самых галоўных турыстычных цэнтраў краіны. Знаходзіцца на вышыні 10 мэтраў над узроўнем мора, на ўзьбярэжжы Аргалідзкай затокі, на ўсходнім «пальцы» паўвостраву Пэляпанэс, на паўвостраве Аргаліда, у 94 кілямэтрах на паўднёвы-захад ад Атэн і ў 38 км на паўночны ўсход ад Трыпалісу.
Найважнейшы марскі порт на ўсходзе Пэляпанэсу, з 1828 па 1833 гады быў першай сталіцай незалежнай Грэцыі. У царкоўных адносінах — цэнтар Аргалідзкай мітраполіі Эладзкай праваслаўнай царквы.