Натан Штраўс
Натан Штраўс | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 31 студзеня 1848[1] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 11 студзеня 1931[1] (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Занятак | прадпрымальнік, філянтроп, прамысловец, гуманіст |
Бацька | Lazarus Straus[d] |
Маці | Sara Straus[d] |
Дзеці | Натан Штраўс-малодшы[d] |
На́тан Штраўс (па-нямецку: Nathan Straus; 31 студзеня 1848 — 11 студзеня 1931) — амэрыканскі прамысловец, філянтроп, гуманіст, саўладальнік найбуйнейшай амэрыканскай сеткі ўнівэрмагаў: «RH Macy & Co». а таксама уладальнік сеткі ўнівэрмагаў «Abraham & Straus». Вялікую частку сваіх актываў ахвяраваў на сыянісцкі рух, на бібліятэкі і ахову здароўя. Актыўна выступаў за абавязковую пастэрызацыю малака. Пабудаваў станцыі пастэрызацыі малака ў 36 гарадах ЗША. Ім былі адкрыты дзіцячыя мэдычныя цэнтры ў Тэль-Авіве і Ерусаліме. Імя Натана Штраўса з 1927 году носіць Натанія — горад у Ізраілі, найбуйнейшы курорт міжземнаморскага ўзьбярэжжа.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Nathan Straus // Encyclopædia Britannica (анг.)
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |